Лінгвістичні студії: Збірник наукових праць.

Сяргей Важнік — ПРАБЛЕМА АПІСАННЯ СІНТАКСІЧНЫХ АРХАІЗМАЎ У СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ МОВЕ: ЗМЕНЫ Ў СЕМАНТЫЧНАЙ СТРУКТУРЫ ТРАНЗІТЫЎНЫХ СКАЗАЎ

В історії сучасної білоруської літературної мови виділяються два літературні варіанти транзитивної
моделі: “персональний” та “одушевлений” (рос. одушевленный). Ці варіанти зумовлені різною семантичною
орієнтацією білоруської мови в різні періоди її існування: білоруської літературної мови початку XX в. – на
основі категорії персональності / неперсональності; сучасної білоруської літературної мови – на основі
категорії істоти/неістоти.
У “персональному” – архаїчному – варіанті білоруської транзитивної моделі виявляється специфіка
білоруської літературної мови на загальнослов’янському фоні. Це спостерігається в різній семантичній
диференціації слов’янських мов – орієнтації транзитивних конструкцій у них на різні семантичні опозиції.
Сказане вище дозволяє виділити всередині східнослов’янського мовного ареалу опозитивну пару: білоруська й
українська мови vs. російська мова.
Сучасний – “одушевлений” – варіант транзитивної моделі, який у білоруській літературній мові виник
під впливом російської мови, нівелює відзначену вище специфіку білоруської мови на фоні інших слов’янських
літературних мов.
Ключові слова: синтаксичні архаїзми, транзитивна модель, транзитивні (прямо-перехідні) дієслова,
національна синтаксична ідіоматика.

1. Сінтаксічныя архаізмы: да праблемы вызначэння і кваліфікацыі.
Ёсць меркаванне, што якраз на мяжы стагоддзяў адбываюцца значныя змены ў натуральных мовах.
Беларуская літаратурная мова з’яўляецца ў гэтым плане паказальным прыкладам. Аднак, калі змены лексічныя,
арфаэпічныя ці марфалагічныя пастаянна знаходзяцца ў полі зроку даследчыкаў, то ўстарэлым сінтаксічным
канструкцыям увагі ўдзяляецца значна менш ці ўвогуле не ўдзяляецца.
Так, нават ва універсітэцкім курсе беларускай мовы вылучаюцца толькі фанетычныя, лексічныя,
марфалагічныя і семантычныя архаізмы [Курс беларускай мовы 1996: 228, 231-232] і ні слова не
паведамляецца пра сінтаксічныя, хоць на гэта ёсць пэўныя падставы. Як, напрыклад, кваліфікаваць з пазіцый
СБЛМ канструкцыі тыпу:
(1) прачытаць у своей мови (Наша Ніва 1906-1: 5);
(2) скарыстаць з свайго права (Наша Ніва 1906-1: 7).
Такія канструкцыі для СБЛМ нехарактэрныя, замест іх ужываюцца канструкцыі, дзе тыя ж самыя
дзеяслоўныя прэдыкаты маюць іншыя дыстрыбуцыйныя ўласцівасці.
Такім чынам, пад сінтаксічнымі архаізмамі (далей – СА) прапануем лічыць былыя актыўна
ўжывальныя канструкцыі (мадэлі), што былі выцеснены з ужытку іншымі канструкцыямі (мадэлямі).
Да асноўных тыпаў СА аднясём наступныя сінтаксічныя змены:
1. Змены дзеяслоўнага кіравання;
2. Змены кіравання першасных (невытворных) прыназоўнікаў;
3. Выцясненне аднаго прыназоўніка іншым;
4. Змены парадка слоў;
5. Скасаванне роднага склону прамога дапаўнення пры негацыі прама-пераходнага дзеяслова;
6. Змены ў спосабах выражэння прэдыкатыўнага цэнтра сказа, а таксама адрознае выражэнне асобных
сінтаксічных ідыём і многія іншыя.
Адразу ж заўважым, што ў пачатку 90-х гадоў XX ст. пачаў адбывацца працэс “вяртання” асобных
“забытых” канструкцый (мадэлей), якія ў версіі т.зв. мадэрнізаванай “тарашкевіцы” (або інавацыйнага варыянта
СБЛМ) пачалі пераходзіць у актыўны запас, у актыўную зону носьбітаў беларускай мовы (асабліва моладзі), дзе
на сённяшні дзень складаюць канкурэнцыю агульнаўжывальным канструкцыям. Параўн.:
на замову – па заказу, на загад – па загаду, з прычыны – па прычыне, вучыцца спеваў – вучыцца спевам,
цягам дня – на працягу дня, тым днём – у той дзень, аднаго дня – аднойчы, выглядаць на тое – здавацца,
насамрэч – на самой справе і інш. [Клімаў 2004: 17]. У кожнай пары першая канструкцыя – інавацыйны
варыянт; другая канструкцыя – афіцыйны варыянт СБЛМ.
Гэты працэс дазваляе казаць не толькі пра канкурэнцыю мадэлей, але ў сувязі з гэтым і пра дынаміку
сінтаксічнай нормы ў бліжэйшай перспектыве.
© Важнік С.О., 2008 Розділ ІІІ. Теоретичні питання синтаксису

101
У публікацыі спынімся больш падрабязна на адным з тыпаў сінтаксічных архаізмаў, які тычыцца
макраўзроўню, узроўню макрасінтаксісу, бо адлюстроўвае змены ў глыбіннай (семантычнай) структуры
найбольш прадуктыўных у БЛМ транзітыўных канструкцый, утвараемых прама-пераходнымі (транзітыўнымі)
дзеясловамі.
2. Беларуская і ўкраінская мовы як мовы з персанальнымі родамі (канцэпцыя Л. Ельмслева).
У сваёй працы 1956 года ”Animй et inanimй, personnel et nonpersonnel” Л. Ельмслеў разглядае
беларускую, украінскую, польскую, кашубскую і славацкую мовы як мовы з персанальнымі родамі, што
геаграфічна суседнічаюць адна з другой і ўтвараюць бесперапынны канцінуум [Ельмслев 1972: 140-141, 144-
145, 150].
Паводле Л. Ельмслева, сінкрэтызм вінавальнага і роднага склонаў, з аднаго боку, а таксама вінавальнага
і назоўнага склонаў, з другога, – гэта імплікацыя, або абавязковая замена аднаго з членаў другім [Ельмслев
1972: 144]. У рускай, чэшскай (? – С.В.), сербскай і славенскай мовах вінавальны склон імплікуе родны пры
дамінацыі адушаўлёнага роду, а назоўны – пры дамінацыі неадушаўлёнага роду. Ва ўкраінскай мове маюць
месца тыя ж імплікацыі, але пры дамінацыі персанальных і неперсанальных родаў. У польскай і беларускай
мовах тыя ж імплікацыі адзначаюцца вучоным у сувязі з абодвума відамі дамінацый. Так, у беларускай мове
персанальныя і неперсанальныя імёны размяжоўваюцца ў формах множнага ліку, а адушаўлёныя і
неадушаўлёныя імёны – у формах мужчынскага роду адзіночнага ліку [Ельмслев 1972: 144, 150].
Наколькі слушны гэты тэзіс Ельмслева сёння, калі ў СБЛМ агульнамоўная імплікацыя праяўляецца на
аснове катэгорыі адушаўлёнасці / неадушаўлёнасці, а катэгорыя персанальнасці / неперсанальнасці “працуе”
толькі як паняційная (за выключэннем хіба што меснага склону для назоўнікаў мужчынскага роду ў формах
адзіночнага ліку)? Каб адказаць на гэтае пытанне, супаставім два літаратурныя варыянты беларускай
транзітыўнай мадэлі: (1) варыянт БЛМ 20-30-х гг. XX ст. і (2) варыянт СБЛМ.
Калі “перакласці” атрыманую інфармацыю на мову семантычных селекцыйных катэгорый, то
фармалізаваць транзітыўную мадэль БЛМ у версіі Ельмслева можна наступным чынам:
(калі) S – P – O [+Pers] → (то) N nom – V f – N acc (=gen pl);
S – P – O [-Pers] → N nom – V f – N acc (=nom pl).
Пры гэтым мы зыходзім з наступнай тыпалогіі семантычных селекцыйных катэгорый:
1. Адушаўлёныя [+Anim] vs. 2. Неадушаўлёныя [-Anim].
1.1. Персанальныя [+Pers]: людзі vs. 1.2. Неперсанальныя [-Pers]: жывёлы.
1.1.1. Мужчына [+Masc. Pers] vs. 1.1.2. Жанчына [+Fem. Pers].
Такім чынам, у БЛМ да апазіцыі адушаўлёнасць / неадушаўлёнасць дадаецца апазіцыя
персанальнасць / неперсанальнасць, што дазваляе ў сувязі з гэтым унутры ўсходнеславянскіх моў утварыць
апазіцыйную пару: беларуская і ўкраінская мовы vs. руская мова.
Навідавоку арыентаванасць літаратурнага варыянта беларускай мовы ў розныя перыяды яе існавання на
розныя селекцыйныя катэгорыі. Паспрабуем гэта даказаць.
3. Сінтаксічная норма БЛМ 20-30-х гг.
Транзітыўная мадэль БЛМ пачатку XX ст . “будуецца” паводле катэгорыі
персанальнасці / неперсанальнасці: сінкрэтызм акузатыва і генітыва магчымы тут толькі ў выпадку ўжывання
персанальных актантаў у аб’ектнай пазіцыі. Усе астатнія імёны (у тым ліку і фаунонімы) захоўваюць
старажытны вінавальны склон: запрог валы, пасе коні, падаіла каровы. Такім чынам:
(калі) S – P – O [+Pers] → (то) N nom – V f – N acc (=gen pl);
S – P – O [-Pers] → N nom – V f – N acc (=nom pl).
Нагадаем, што на пачатку ХХ ст. менавіта “персанальная” імплікацыя лічылася граматычнай нормай
БЛМ, што зафіксавана ў першых беларускіх граматыках і падручніках (гл. працы Б. Тарашкевіча, Я. Лёсіка,
А.В. Багдановіча і інш.).
Працы Б. Тарашкевіча і Я. Лёсіка пацвярджаюць тэзіс Л. Ельмслева аб беларускай мове як аб мове “з
персанальнымі родамі”. Параўн.:
Лекцыя 13. Заданне 2: Як кажацца: люблю сваіх сёстраў, братоў, ці люблю свае сёстры, браты? ганю
валы, коні, авечкі, ці ганю валоў, коней, авечак?
У множным ліку толькі прадметнікі, што азначаюць чалавека, асобу, маюць вінавальны склон
аднолькавы з родным; усе іншыя – аднолькавы з назоўным: бачу братоў, люблю сёстраў, але ганю валы, паю
коні, пасу авечкі і г.д. [Тарашкевіч 1929: 83-84; 41, 58, 71].
…Назовы жывых прадметаў у ролі дапаўненьня заўсёды ставяцца ў вінавальным склоне: паю коні, пасу
авечкі, даю каровы, ганю валы. Певень жытам куры частуе. Ня стаў коні пад калінаю! Мяняе быкі на індыкі.
Ваўкі падушылі авечкі.
У такіх разох у расійскай мове заўсёды стаіць родны склон: Пасу авец, ганю валоў. Мяняю быкоў на
індыкоў і г. д. [Лёсік 1926: 164].
Вінавальны склон множ. л. мае аднолькавыя канчаткі з назоўным склонам – ы,і, напр.: ганю валы, паю
коні, мяняе быкі на індыкі, брахаць на ваўкі, страляць зайцы, патруціць сабакі, пасі мае коні ў чыстым полі. ЛІНГВІСТИЧНІ СТУДІЇ. Випуск 16

102
Гэтак сама ў жаночым і ніякім родзе: страляць птушкі, даіць каровы, асадзіць пчолы, пасьвіць цяляты, пасу
авечкі і г.д.
Толькі ў названьнях асобы, чалавека вінавальны склон множ. л. мае канчатак оў (аў)-яў – аднолькавы з
родным склонам… Напр.: бачу братоў, люблю сваіх сыноў, шаную сватоў, частую кумоў і г.д. [Лёсік 1927 а:
77-78; 30, 64-65, 79].
Апісаную вышэй сінтаксічную норму пацвярджае і моўная практыка пачатку XX ст. Параўн.:
Ніхто не заязджае ў выселкі, бо коні там паіць нязручна (Гарэцкі);
Нядаўна было каля нас такое здарэнне: пакралі ў вёсцы Зафільцы ў аднаго гаспадара коні (Стары Улас);
Разоў пяць губляў авечкі, шкоды ў полі нарабіў… (Колас);
Ён пераставіў лямпу на лаву і выпусціў куры (Чорны);
Геракл, прабудзіўшыся, абшукаў увесь край і не знайшоў коні… Гэта дзяўчына-змяя і забрала Гераклавы
коні (Ластоўскі).
У адносінах да народнай мовы, пераважна для паўднёва-заходнягя дыялекта, “персанальны” варыянт
транзітыўнай мадэлі з’яўляецца дастаткова прадуктыўным. Гаворка ў нашай публікацыі, аднак, ідзе не пра
народна-дыялектныя, а пра літаратурныя варыянты транзітыўнай мадэлі, што якраз і дазваляе нам бачыць
тут сінтаксічны архаізм. Прычым ён тычыцца не столькі паверхневай структуры транзітыўнага сказа, як можа
падавацца на першы погляд. Ён мае сутнасны характар: змены семантычнай структуры літаратурнага варыянта
транзітыўнай мадэлі абумовілі змены ў макрасінтаксісе СБЛМ увогуле і ў семантыцы беларускага простага
сказа ў прыватнасці.
4. Сінтаксічная норма СБЛМ.
У СБЛМ нарматыўна замацаваны “адушаўлёны” варыянт імплікацыі: сінкрэтызм акузатыва і генітыва
мае месца пры ўжыванні ў аб’ектнай пазіцыі адушаўлёных – як персанальных, так і неперсанальных – актантаў;
сінкрэтызм акузатыва і намінатыва – пры ўжыванні ў аб’ектнай пазіцыі неадушаўлёных актантаў. Такая
імплікацыя ў СБЛМ праяўляецца ў формах адзіночнага (для назоўнікаў мужчынскага роду) і множнага (для
назоўнікаў усіх трох родаў) ліку. Такім чынам:
(калі) S – P – O [+Anim] → (то) N nom – V f – N acc (=gen pl);
S – P – O [-Anim] → N nom – V f – N acc (=nom pl).
Для беларускіх транзітыўных дзеясловаў характэрны семантыка-сінтаксічны актыў: функцыянальна
“актыўныя” імёны, што абазначаюць істот, якія валодаюць уласнымі паводзінамі (імёны дыстрыбуцыйных
класаў [+Anim], [+Pers], [-Pers]), заўсёды ўжываюцца ў мадэлях беларускіх транзітыўных дзеясловаў з
“маркёрам актыўнасці” (N acc = gen). У сваю чаргу неадушаўлёныя (“неактыўныя”) імёны ўжываюцца з маркёрам
інактыўнасці (N acc = nom).
Q. E. D.
5. Заключныя палажэнні.
1. У гісторыі БЛМ вылучаюцца два літаратурныя варыянты транзітыўнай мадэлі: “персанальны” і
“адушаўлёны”. Гэтыя варыянты абумоўлены рознай семантычнай арыентаванасцю беларускай мовы ў розныя
перыяды яе існавання: БЛМ пачатку XX ст. – паводле катэгорыі персанальнасці / неперсанальнасці; СБЛМ –
паводле катэгорыі адушаўлёнасці / неадушаўлёнасці.
І, відаць, не зусім правільна з гістарычнага пункту гледжання, што “бесперапынны канцінуум”, пра які
гаворыць Ельмслеў, у сучасным варыянце разбураецца. Але сёння мы мусім канстатаваць змены ў
семантычнай структуры беларускага транзітыўнага сказа, якія адбыліся пад уплывам рускай мовы, што ў
рэшце рэшт і прывяло да дамінавання (і кадыфікацыі) у СБЛМ “адушаўлёнага” варыянта.
2. На думку М. Грэпля, у супастаўляльным плане найбольш агульныя, найбольш адцягненыя сказы тыпу
Кошка лижет молоко з’яўляюцца мала цікавымі, бо яны ёсць ва ўсіх славянскіх мовах і на такім узроўні
супастаўлення існуе амаль поўная ідэнтычнасць [Грепль 1967: 63]. На падставе вынікаў кантрастыўнага
даследавання беларускіх, рускіх і польскіх транзітыўных сказаў мы можам, аднак, канстатаваць адваротнае:
сінтаксічная спецыфіка той ці іншай мовы выяўляецца і на ўзроўні такой агульнай і адцягненай канструкцыі,
якой з’яўляецца транзітыўная мадэль (Sub / N nom – Pred / V f – Obj / N acc).
Так, якраз у “персанальным” – архаічным – варыянце беларускай транзітыўнай мадэлі праяўляецца
спецыфіка БЛМ на агульнаславянскім фоне. Гэта назіраецца ў рознай семантычнай дыферэнцыяцыі славянскіх
моў – арыентаванасці транзітыўных канструкцый у іх на розныя семантычныя апазіцыі. Так, польская мова
“працуе” на падставе апазіцыйнай пары ўзроўню (1.1.1) – (1.1.2); БЛМ пачатку XX ст. – на падставе
апазіцыйнай пары ўзроўню (1.1) – (1.2); руская мова, а таксама СБЛМ – на падставе апазіцыйнай пары ўзроўню
(1) – (2).
“Адушаўлёны” варыянт транзітыўнай мадэлі, як бачым, нівелюе адзначаную вышэй спецыфіку БЛМ на
фоне іншых славянскіх літаратурных моў. Параўн.: Розділ ІІІ. Теоретичні питання синтаксису

103

Мова Селекцыйная прымета
транзітыўнай мадэлі (SPO)
Сучасная руская літаратурная мова,
сучасная беларуская літаратурная мова
1. Адушаўлёныя [+Anim] /
2. Неадушаўлёныя [-Anim].
Беларуская літаратурная мова пач. XX ст.

1.1. Персанальныя [+Pers]: людзі /
1.2. Неперсанальныя [-Pers]: жывёлы.
Сучасная польская літаратурная мова

1.1.1. Мужчына [+Masc. Pers] /
1.1.2. Жанчына [+Fem. Pers].

Як бачым, славянскія літаратурныя мовы адрозніваюцца не складам семантычных селекцыйных прымет,
а іх іерархіяй. Адбываецца своеасаблівы катэгарыяльны “пераход” ад адной мовы да другой: польская мова ↔
беларуская мова ↔ руская мова (і наадварот). Гэта лепей бачна ў беларускіх дыялектах, дзе прадстаўлены ўсе
мажлівыя варыянты транзітыўнай мадэлі. Усё гэта дазваляе даследчыкам казаць пра пераходны і сінкрэтычны
характар беларускага сінтаксісу.
3. Такім чынам, выяўленне і апісанне сінтаксічных архаізмаў уяўляецца нам дастаткова актуальнай і
перспектыўнай задачай, што дазваляе больш поўна прадставіць і апісаць аб’ём нацыянальную сінтаксічную
ідыяматыку беларускай нацыянальнай мовы.

Літаратура
Грепль 1967: Грепль М. К сущности типов предложений в славянских языках // Вопросы языкознания. –
1967. – № 5. – С. 60-68.
Ельмслев 1972: Ельмслев Л. О категориях личности-неличности и одушевленности-неодушевленности //
Принципы типологического анализа языков различного строя. – М., 1972. – С. 114-152.
Клімаў 2004: Клімаў І. Лінгвістычная апазіцыя двух стандартаў беларускай літаратурнай мовы // Роднае
слова. – 2004. – № 7. – С. 14-18.
Курс беларускай мовы 1996: Курс беларускай мовы / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мінск,
1996.
Лёсік 1926: Лёсік Я. Сынтакс беларускае мовы. Выд. другое, пераробл. – Менск, 1926.
Лёсік 1927: Лёсік Я. Беларускі правапіс. Выд. Пятае, стэрэатыпнае. – Менск, 1927.
Лёсік 1927 а: Лёсік Я. Граматыка беларускае мовы. Морфолёгія. – Менск, 1927 а.
Тарашкевіч 1929: Тарашкевіч Б. Беларуская граматыка для школ. Выд. пятае пераробл. і пашыр. –
Вільня, 1929.

In the history of the modern belarusian literary language there are two literary variants of transitive model:
“personal” and “animate”. These variants are caused by different semantic orientation of the belarusian language
during the different periods of its existence: the belarusian literary language of the beginning of XX century is on the
base of a category [+Pers / -Pers]; the modern belarusian literary language is on the base of a category [+Anim / —
Anim]. In personal – archaic – variant of the belarusian transitive model the specificity of the belarusian literary
language on a background of slavonic languages is shown. The orientations of transitive sentences in them on different
semantic oppositions are observed in different semantic differentiation of slavonic languages. The modern – animated –
variant of transitive model, which has arisen in the belarusian literary language under influence of russian language,
destroys the specificity of the belarusian language noted above on a background of other slavonic literary languages.
Keywords: syntactic archaisms, transitive model, transitive verbs, national syntactic idiomatics.
Надійшла до редакції 29 серпня 2007 року.

Категорія: Лінгвістичні студії: Збірник наукових праць.

Літературне місто - Онлайн-бібліотека української літератури. Освітній онлайн-ресурс.