Лінгвістичні студії: Збірник наукових праць.

Валерый Варановіч — СУПАСТАЎЛЯЛЬНЫ АНАЛІЗ ФУНКЦЫЯНАВАННЯ АПІСАЛЬНЫХ ПРЭДЫКАТАЎ У БЕЛАРУСКАЙ І РУСКАЙ МОВАХ

У статті розглянуто особливості функціонування описових предикатів у білоруській і російській мовах.
Головну увагу приділено виявленню контрастів між зіставлюваними мовами.
Ключові слова: описовий предикат, синтаксична модель речення, функціонально-комунікативна
граматика.

© Воронович В.В., 2008 ЛІНГВІСТИЧНІ СТУДІЇ. Випуск 16

104
Апісальныя прэдыкаты – гэта вытворныя двухслоўныя дэскрыпцыі з іменнай словаформай, якія
суадносяцца сэнсава з адным словам – дзеясловам, прыметнікам, залежным дзеепрыметнікам або
прэдыкатыўным прыслоўем (якія па аналогіі са словаўтварэннем можна назваць утваральнымі) – і ўтвараюць
сінтаксічныя структуры двух узроўняў:
1) узроўню словазлучэння (у яго вузкім разуменні) з іменнай словаформай ва ўскосным склоне, дзе
іменны кампанент займае звычайна сінтаксічна залежную пазіцыю фармальнага дапаўнення (АП-1 па
класіфікацыі М.У. Усеваладавай):
Фірма арганізуе экскурсіі → Фірма займаецца арганізацыяй экскурсій;
2) узроўню дзейнікава-выказнікавай пары, дзе іменны кампанент займае пазіцыю дзейніка (АП-2):
На сходзе абмяняліся думкамі → На сходзе адбыўся абмен думкамі.
Апісальныя прэдыкаты як сінтаксічная катэгорыя мала апісаныя ў беларускім мовазнаўстве, тут яны
даследуюцца пераважна з пазіцый тэорыі намінацыі: яны ўключаюцца ў намінатыўны рад дзеясловаў і маюць
назву “дэрывацыйныя злучэнні” (працы В.М. Нікіцевіча, А.Н. Аўчыннікавай і інш.). Апісальныя прэдыкаты як
прадстаўнікі лексічнага аналітызму разглядаюцца таксама ў працах А.Я. Міхневіча: “Вывучэнне падобных
моўных фактаў [аналітычных структур] важнае для паглыбленага пазнання строю беларускай мовы. Але для
поспеху такой працы неабходна… пераадоленне гіпнозу бытуючага ў беларусістыцы пункту погляду, згодна з
якім гэта мова адносіцца бясспрэчна да моў сінтэтычных” [Міхневіч 1990: 21]. Наяўнасць такіх канструкцый, на
думку навукоўца, ставіць пад сумненне факт бясспрэчнага аднясення беларускай мовы да сінтэтычных моў.
Між тым гэта моўная з’ява мае значнае пашырэнне ў беларускай мове. Некаторыя маўленчыя сітуацыі
вымагаюць прымянення сказаў з апісальнымі прэдыкатамі, напрыклад, у зводцы навін звычайны сказ У цэнтры
горада загарэўся будынак, хутчэй за ўсё, будзе ўжыты ў наступным выглядзе:
У цэнтры горада адбылося ўзгаранне будынку.
Варта акрэсліць істотныя адрозненні дадзенай з’явы ад фразеалагізмаў і свабодных словазлучэнняў.
Семантычныя сувязі ў фразеалагізмах, як правіла, патрабуюць нязменнага складу і парадку слоў (ліпець на
валаску). Апісальныя прэдыкаты гэтых абмежаванняў не маюць, адзіная ўмова – наяўнасць дзеяслоўнага і
іменнага кампанентаў. Але для адрознення апісальных прэдыкатаў ад свабодных словазлучэнняў маюць быць
указаныя дадаткова праявы семантычнай сувязі асаблівага роду. Перш за ўсё, гэта сувязь праяўляецца ў
дэсемантызацыі дзеяслоўнага кампанента. Як лічыць В.А. Кузьмянкова, “ступень дэсемантызацыі
прапарцыянальная колькасці іменных кампанентаў, якія можа далучаць дзеяслоў” [Кузьмянкова 2000: 12].
Дзеяслоўны кампанент у апісальных прэдыкатах шырока вар’іруецца – ад дзеяслова дэсемантызаванага
(праводзіць аналіз) да дзеяслова з пэўным лексічным значэннем, здольным уплываць на фарміраванне
семантыкі апісальнага прэдыката (пагрузіцца ў дрымоту).
Па дадзеных М.У. Усеваладавай, апісальныя прэдыкаты як адметны тып сінтаксічнай канструкцыі
прысутнічаюць у многіх, калі не ва ўсіх мовах свету, такімі чынам, яны фактычна маюць статус лінгвістычнай
універсаліі. Беларуская і руская мовы, маючы агульнае паходжанне, на працягу многіх стагоддзяў развіваліся ў
цесным узаемадзеянні, таму ў мовах прысутнічаюць агульныя рысы на ўсіх узроўнях, у тым ліку і на
сінтаксічным. Апісальныя прэдыкаты ў названыя мовах маюць як падабенства, так і адрозненні.
1. На ўзроўні састаўных частак (дзеяслова-эксплікатара і іменнай часткі) апісальныя прэдыкаты ў рускай
і беларускай мовах утвараюцца спалучэннем пэўнай групы дзеясловаў і шырокага набору назоўнікаў (а таксама
некаторых прыметнікаў):
выразить удовольствие – выразіць задавальненне;
происходит распад – адбываецца распад.
Іменны кампанент, з’яўляючыся семантычным ядром апісальнага прэдыката, засяроджвае у сабе
семантыку ўсяго спалучэння. Такія назоўнікі атрымалі назву прэдыкатыўных імёнаў, бо, як і дзеясловы, яны
выконваюць функцыю глабальнага абазначэння сітуацыі. На ўзроўні іменнага кампанента апісальныя
прэдыкаты ў рускай і беларускай мовах маюць падабенства, значэнні іменнага кампанента могуць быць
наступнымі:
а) канкрэтнае дзеянне, якое выконваецца агенсам: гравіроўка, устаноўка;
б) самаадвольнае дзеянне: узгаранне, выбух;
в) розныя віды руху: пагрузка, вываз;
г) розныя працэсы: распад, рассейванне;
д) розныя станы: трывога, задавальненне.
Акрамя дзеяслова і імені, ў склад апісальнага прэдыката, як у беларускай, так і ў рускай мове, можа
ўваходзіць факультатыўны кампанент– слова-класіфікатар:
У цяперашні час адбываецца працэдура ліквідацыі прадпрыемства – В настоящее время проходит
процедура ликвидации предприятия;
У яго вачах чыталася пачуццё страху – В его глазах читалось чувство страха.
Наяўнасць такіх слоў адзначана ў працы Ю.Д. Апрэсяна [Апрэсян 1974]. Іх прысутнасць у структуры
сказа і апісальнага прэдыката ў прыватнасці не з’яўляецца залішняй, словы-класіфікатары выконваюць
дадатковыя функцыі ўдакладнення і пашырэння семантыкі сінтаксічнай канструкцыі. Розділ ІІІ. Теоретичні питання синтаксису

105
Адрозненні сінтаксічных сістэм рускай і беларускай моў выяўляюцца на ўзроўні дзеяслова-эксплікатара.
У беларускай мове некаторыя эксплікатары, якія шырока ўжываюцца ў рускай, выкарыстоўваюцца ў вельмі
абмежаванай колькасці. Гэта, перш за ўсё, дзеясловы, якія найбольш дэсемантызуюцца ў складзе апісальных
прэдыкатаў:
а) дзеясловы аб’ектна-арыентаванага дзеяння – подвергать / подвергнуть; дзеяслоў подвергать у
беларускай мове мае адпаведнік падвяргаць, але звычайна рускія апісальныя прэдыкаты, якія маюць у складзе
дзеяслоў подвергать, суадносяцца толькі з дзеясловам, які мае тоеснае спалучэнню значэнне:
подвергать пытке – катаваць, подвергать критике – крытыкаваць.
б) дзеясловы канкрэтнага дзеяння – производить / произвести; у гэтым выпадку апісальныя прэдыкаты ў
рускай мове суадносяцца з беларускімі апісальнымі прэдыкатамі, якія маюць блізкую, але не тоесную
семантыку, і іх звычайна некалькі:
производить ремонт – выконваць (рабіць) рамонт, производить переполох – выклікаць (рабіць)
перапалох. Адназначнага адпаведніка дзеяслову производить у беларускай мове няма.
в) дзеясловы адрасаванага дзеяння – оказать / оказывать; рускія сказы з такімі дзеяловамі ў беларускай
мове адпавядаюць сказам з аднаслоўным прэдыкатам або сказам з апісальнымі прэдыкатамі блізкай семантыкі:
Фонд оказывает помощь инвалидам – Фонд дапамагае інвалідам;
Степень развития национального языка оказывает большое влияние на самосознание народа – Ступень
развіцця нацыянальнай мовы робіць вялікі ўплыў на самасвядомасць народа.
2. На ўзроўні сказа ў беларускай мове болей распаўсюджаны апісальныя прэдыкаты прэдыкатыўнага
тыпу (па класіфікацыі М.У. Усеваладавай – АП-2), дзе іменная частка апісальнага прэдыката на фармальным
узроўні займае пазіцыю дзейніка:
У гэты час адбываецца змена дыпламатычнай тэрміналогіі.
Такія апісальныя прэдыкаты часцей выражаюць значэнне стану:
охватила радость – ахапіла радасць.
У рускай жа мове такое ж шырокае распаўсюджанне маюць і АП-1, у якіх назоўнік выступае ў ролі
дапаўнення:
производить нагревание, впасть в отчаяние.
У беларускай мове літаратурнай нормай, нават у навуковых тэкстах, у такіх выпадках лічацца сказы без
апісальных прэдыкатаў:
производить нагревание – награваць;
впасть в отчаяние – адчаяцца.
Заўважым, што ў абедзьвюх мовах па мадэлі АП-2 ўтвараюцца спалучэнні, падобныя па будове да
апісальных прэдыкатаў, але яны не маюць аднаслоўнага карэляту:
Произошло короткое замыкание – Адбылося кароткае замыканне.
У такіх сказах часта адсутнічае лагічны суб’ект.
3. На ўзроўні тэксту існуюць некаторыя абмежаванні на выкарыстанне апісальных прэдыкатаў у
беларускай мове. Так, у навуковых тэкстах і афіцыйнай дакументацыі апісальныя прэдыкаты маюць шырокае
распаўсюджанне, але ў літаратурных творах і гутарковай мове яны выкарыстоўваюцца ў абмежаванай
колькасці, мова ўнікае ўскладнення канструкцыі сказа. Так, у рускай літаратурнай мове ўжываецца выраз
задаць пытанне, у беларускай жа мове апісальны прэдыкат задаць пытанне мае стылістычную афарбоўку, і ў
літаратурным тэксце хутчэй будзе выкарыстоўвацца аднаслоўны эквівалент спытаць. У той жа час апісальныя
прэдыкаты з эмацыянальнай канатацыяй (выяўленчыя апісальныя прэдыкаты) выкарыстоўваюцца шырока:
сунуць ногі (тащить ноги, идти), сыпаць праклёны (сыпать проклятия, проклинать).
Было праведзена колькаснае даследаванне выкарыстання трансфармацыйных канструкцый з апісальным
прэдыкатам і без яго, дзе выкарыстоўваецца аднаслоўны прэдыкат, для розных функцыянальных стыляў
беларускай мовы. Пры даследаванні ўлічваліся канструкцыі, дзе магчыма выкарыстанне аднаслоўнага
прэдыката, апісальнага прэдыката тыпу АП-1 (іменная частка ў ролі дапаўнення), а таксама тыпу АП-2
(іменная частка ў ролі дзейніка), напрыклад:
Удзельнікі канферэнцыі абмяняліся думкамі; Удзельнікі канферэнцыі правялі абмен думкамі; Адбыўся
абмен думкамі паміж удзельнікамі канферэнцыі.
Атрыманыя вынікі прадстаўлены ў табліцы 1.
Табліца 1.
Ужыванне апісальных прэдыкатаў у тэкстах розных функцыянальных стыляў
Функцыянальны
стыль
АП-1 АП-2 АП абодвух
відаў
Сказ без АП
Мастацкі 5 % 16 % 21 % 79 %
Навуковы 14 % 59 % 73 % 27 %
Афіцыйна-дзелавы 20 % 68 % 88 % 12 %
Публіцыстычны 15 % 33 % 48 % 52 % ЛІНГВІСТИЧНІ СТУДІЇ. Випуск 16

106
Відавочна, што апісальныя прэдыкаты ў беларускай мове найбольш ужывальныя ў навуковым і
афіцыйна-дзелавым стылях, прычым пераважаюць канструкцыі тыпу АП-2 (іменная частка ў ролі дзейніка).
Публіцыстычны стыль характарызуецца прыкладна роўнай ужывальнасцю канструкцый з апісальнымі
прэдыкатамі і без іх. Мастацкі стыль унікае выкарыстання апісальных прэдыкатаў, тут пераважаюць сказы з
аднаслоўным прэдыкатам.
Улічваючы названыя вышэй асаблівасці, можна зрабіць выснову, што апісальныя прэдыкаты як адметная
сінтаксічная канструкцыя ў беларускай мове распаўсюджаны некалькі менш, чым у рускай. Растлумачыць гэта
можна больш познім развіццём беларускай літаратурнай мовы – гэты працэс адбываўся ў канцы XIX – пачатку
XX стагоддзяў, сучасная руская літаратурная мова на той час ужо была дастаткова развітая. Аднак навуковы і
афіцыйна-дзелавы стылі ў беларускай мове маюць глыбейшую пісьмовую традыцыю (як вядома, уся
дакументацыя ў Вялікім княстве Літоўскім вялася на старабеларускай мове), мабыць, таму ў тэкстах гэтых
стыляў апісальныя прэдыкаты выкарыстоўваюцца дастаткова шырока.

Літаратура
Апресян 1974: Апресян Ю.Д. Лексическая семантика. Синонимические средства языка. – М., 1974.
Всеволодова 2000: Всеволодова М.В. Теория функционально-коммуникативного синтаксиса: Фрагмент
прикладной педагогической модели языка: Учебник. – М., 2000.
Золотова 1973: Золотова Г.А. Очерк функционального синтаксиса русского языка. – М., 1973.
Кузьменкова 2000: Кузьменкова В.А. Типология описательных предикатов и их аналогов в современном
русском языке. Автореф. дис. … канд. филол. наук: 053.05.37. – М., 2000.
Михневич 1990: Михневич А.Е. О типах аналитических структур в белорусском языке // Вопросы
словообразования и номинативной деривации в славянских языках. Материалы III республиканской
конференции, Гродно, 5-6 окт. 1989 г. / ГГУ; редкол.: Никитевич В.М. и др. – Гродно, 1990. С. 20-25.
Міхневіч 1965: Міхневіч А.Я. Сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні ў сучаснай беларускай мове. –
Мн., 1965.

In article features of functioning of descriptive predicates in the belarusian and russian languages are
considered. The author gives the basic attention to revealing of contrasts between compared languages.
Keywords: descriptive predicate, syntactic model, functional-communicative grammar.
Надійшла до редакції 18 вересня 2007 року.

Категорія: Лінгвістичні студії: Збірник наукових праць.

Літературне місто - Онлайн-бібліотека української літератури. Освітній онлайн-ресурс.