Лінгвістичні студії: Збірник наукових праць.

Ларыса Жудро — ТЫПЫ ПРАДМЕТА ДАПАМОГІ І СРОДКІ ЯГО ВЫРАЖЭННЯ Ў СІНТАКСІЧНЫХ МАДЭЛЯХ ДЗЕЯСЛОВАЎ ДАПАМОГІ

У статті розглянуто типи і засоби вираження предмета допомоги в синтаксичних моделях дієслів
допомоги. Лексико-семантична група дієслів допомоги є неоднорідною: у її складі можна виділити як мінімум
дві підгрупи – дієслова “рятування” і дієслова “сприяння”, на що вказують їх сполучувальні властивості.
Ключові слова: синтаксична модель речення, дієслова міжособистісних відношень, функціонально-
комунікативна граматика.

Група дзеясловаў дапамогі з’яўляецца цікавым аб’ектам вывучэння як у плане выяўлення падабенстваў і
адрозненняў у семантыцы сваіх кампанентаў, так і ў плане іх сінтаксічных паводзін на ўзроўні сказа.
Нягледзячы на семантычную блізкасць дзеясловаў дапамогі, кожны з іх мае свае асаблівасці ўжывання і
спалучальнасці. Аднак на сённяшні дзень не існуе прац, якія б адлюстроўвалі гэтыя асаблівасці.
У адпаведнасці з класіфікацыяй прэдыкатаў М.У. Усеваладавай, дзеясловы дапамогі – гэта рэляцыйныя
дзеясловы (гл.: [Всеволодова 2000: 136]), або дзеясловы адносін, у прыватнасці, – дзеясловы сацыяльных
міжасобасных адносін. Група дзеясловаў сацыяльных адносін уключае, акрамя прэдыкатаў дапамогі, яшчэ
восем падгруп: дзеясловы перамогі і паражэння, прымусу, уплыву, падпарадкавання, абароны, забеспячэння,
дазволу і забароны, кіравання.
Паколькі ў беларускім мовазнаўстве на сённяшні дзень не існуе сінтаксічнага слоўніка беларускіх
дзеясловаў, які быў бы складзены з улікам пэўных ЛСГ, то пры вылучэнні прэдыкатаў дапамогі мы
арыентаваліся на адпаведныя рускія крыніцы [Толковый словарь русских глаголов 1999: 629-630; Русские
глагольные предложения 2002, 378-379]. Параўнаўшы слоўнікавыя артыкулы дзеясловаў дапамогі ў названых
выданнях са слоўнікавымі артыкуламі адпаведных прэдыкатаў у “Тлумачальным слоўніку беларускай мовы” і
“Слоўніку сінонімаў і блізказначных слоў”, да прэдыкатаў дапамогі аднясём наступныя дзеясловы: дапамагаць
(памагаць): апекаваць, выбаўляць, вызваляць, выручаць, выслабаняць, кансультаваць, падмацоўваць,
падтрымліваць, пасрэднічаць, садзейнічаць, спрыяць, уладкоўваць, устройваць, шэфстваваць і іншыя. Тыпавая
семантыка ўсіх дзеясловаў дадзенай ЛСГ можа быць вызначана як: ‘дапамагаць каму-небудзь, чаму-небудзь у
ажыццяўленні чаго-небудзь, аказваць падтрымку, садзейнічаць, спрыяць’. Адсюль дэнататыўную структуру
сказаў з дзеясловамі дапамогі прадставім:
1. СУБ’ЕКТ ДАПАМОГІ / КААГЕНС ДАПАМОГІ – ПРЭДЫКАТ ДАПАМОГІ – 2. АДРАСАТ
ДАПАМОГІ – (3. ПРАДМЕТ ДАПАМОГІ).
У базавай сінтаксічнай мадэлі сказаў з дзеясловамі дапамогі прадмет дапамогі з’яўляецца
факультатыўным кампанентам. Дадзены артыкул прысвечаны даследаванню тыпаў і спосабаў выражэння гэтага
глыбіннага склону.
Прадмет дапамогі – актант, які абазначае тое, у чым дапамагаюць ці ад чаго (каго) вызваляюць:
Умацаванню вуніяцтва спрыяў створаны ў 1617 годзе манаскі Ордэн базылянаў (Арлоў) 1; У 1511 г. мураваны
манастырскі сабор асвяціў архіепіскап смаленскі Іосіф Солтан, які садзейнічаў будаўніцтву храма (Габрусь);
Я быў на гэты раз паслухмяны і набожны. Абяцаўся Богу, што калі ён выратуе мяне ад пакарання за
пісталеты, дык з першага скарбу, што я…(Бядуля).
Аналіз фактычнага матэрыялу паказаў, што ў якасці прадмета дапамогі могуць выступаць лексемы з
рознай семантыкай. Мы вылучылі наступныя групы:
1) абстрактны прадмет дапамогі (Obj [+ Abstr]): падрыхтоўка, вяртанне, вызваленне і іншыя. Параўн.:
Мітрапаліт спрыяў падрыхтоўцы шэрагу куцеінскіх кнігадрукаў (150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі);
Быў заснаваны Арганізацыйны камітэт, які садзейнічаў вяртанню вайскоўцаў на радзіму (Юхо, Емяльянчык);
Калі паўстанне пераможа, гэта будзе спрыяць вызваленню і маёй Радзімы, — ломкім голасам сказаў
паранены…(Арлоў).

1 У прыкладах захоўваецца арфаграфія першакрыніц.
© Жудро Л.О., 2008
Розділ ІІІ. Теоретичні питання синтаксису

111
Сярод абстрактных прадметаў дапамогі можна вылучыць тры падгрупы:
1.1) абстрактны прадмет дапамогі са станоўчай семантыкай, які абазначае працэс, адцягненае
паняцце, пачуццё ці ўласцівасць. Часцей за ўсё названы тып прадмета дапамогі сустракаецца ў сінтаксічных
канструкцыях, што адлюстроўваюць тыпавую сітуацыю са значэннем ‘чалавек або сацыяльны інстытут
дапамагаюць каму-небудзь, чаму-небудзь садзейнічаннем, падтрымкай, удзелам’.
Абстрактны прадмет дапамогі (1.1) выражаецца праз:
а) дэвербатывы (адкрыццё, захаванне, развіццё і іншыя): … пасол у Японіі — распавядае чытачам пра
тое, як спрыяў адкрыцьцю мэмарыяльнае дошкі Скарыну ў Падуанскім універсітэце…(Наша Ніва); Якія
мерапрыемствы, гурткі ды іншыя формы дзейнасьці ўстановы найлепш садзейнічаюць захаваньню
культурнай і гістарычнай спадчыны? (Наша Ніва); Любы міжнародны абмен садзейнічае развіцьцю свабоды
слова і адкрытага грамадства (Наша Ніва);
б) абстрактныя назоўнікі са станоўчым значэннем (росквіт, радасць і іншыя): Беларус любіць сваю
айчыну і спрыяе яе росквіту (Наша Ніва); …не таму, што быццам мы бяром уладу над вераю вашаю; але мы
спрыяем радасьці вашай; бо вераю вы цьвёрдыя (Біблія);
в) інфінітывы: (рэзаць, калоць, складваць, змагацца і іншыя): І я застаюся. Дапамагаю Піліпу рэзаць
дровы, калоць, складваць іх у ськірту…(Сяднёў); Упарта цьвердзіў сваю легенду: Я служыў у Чырвонай арміі,
быў на фронце і ваяваў супраць белапалякаў. Цяпер дапамагаю сумленным беларусам змагацца ў тыле ворага
(Наша Ніва).
1.2) абстрактны прадмет дапамогі з негатыўнай семантыкай, што абазначае цяжкае становішча, у
якое трапіў чалавек. Сінтаксічныя канструкцыі з дадзеным прадметам дапамогі адлюстроўваюць тыпавую
сітуацыю са значэннем ‘чалавек дапамагае каму-небудзь выйсці з цяжкага становішча’. Дадзены тып прадмета
дапамогі выражаецца праз абстрактныя назоўнікі з негатыўным значэннем: бяда, смерць, роспач, пагібель і
іншыя. Да прыкладу: Грузнучы ледзь не да пояса, перавальваючыся, з гарэзнай усмешкай рушыў да Ганны.
Маладую трэба выручыць з бяды! (Мележ); Але тады я адчуваў, што камусьці патрэбны, тады я ведаў, што
выратоўваю кагосьці ад смерці ці роспачы, а гэта патрэбна і самому…(Цвейг); Таму капітан не пераставаў
страляць з гарматы, спадзеючыся, што хто-небудзь выратуе нас ад пагібелі (Дэфо).
1.3) абстрактны прадмет дапамогі, выражаны праз лексему ‘жыццё’. Гэты тып прадмета дапамогі
свядома ўжываецца аўтарам, каб падкрэсліць сэнсавую значнасць гэтага актанта: Я выратую яму жыццё, і ён
дапаможа мне вырвацца на волю (Дэфо); …знакамітую дзіду, якой ён будзе карыстацца ў самыя значныя
моманты свайго жыцьця, а менавіта спачатку выратуе бацьку – Гедзіміну – жыцьцё, дый сам абароніцца зь
яе дапамогай (Дрозд-Быкоўскі); Можа, пайка нябожчыка працягне або выратуе жыццё таму, хто яе ўзяў…
(Шыдлоўскі). Параўнаем: Я выратую яго, і ён дапаможа мне вырвацца на волю; …знакамітую дзіду, якой ён
будзе карыстацца ў самыя значныя моманты свайго жыцьця, а менавіта спачатку выратуе Гедзіміна, дый
сам абароніцца зь яе дапамогай; Можа, пайка нябожчыка працягне або выратуе таго, хто яе ўзяў.
Абстрактны прадмет дапамогі ўжываецца ў сінтаксічных канструкцыях са значэннем спрыяння, у якіх
выкарыстоўваюцца прэдыкаты тыпу дапамагаць, памагаць, садзейнічаць, спрыяць, а таксама ў сказах са
значэннем ратавання ў спалучэнні з дзеясловамі вызваляць, выратоўваць, выручаць і іншымі.
2) персанальны прадмет дапамогі (Obj [+ Pers]): шведы, маскоўцы, ворагі і іншыя. У сінтаксічных
канструкцыях з дадзеным прадметам дапамогі адлюстроўваецца тыпавая сітуацыя са значэннем ‘чалавек
дапамагае каму-небудзь абараніцца ад ворагаў, пазбавіцца непрыяцеляў’. Напрыклад: Затое сумеснымі
намаганнямі сапежынцы вызвалілі ад шведаў Курляндыю (Чаропка); Войскі Сцяпана Батуры вызвалілі Полацак
ад маскоўцаў (Арлоў); Хай будзе ўслаўлены Бог ратунку майго. Бог, Які помсьціць за мяне і ўпакорвае мне
народы, і вызваляе мяне ад ворагаў маіх! (Біблія).
Пры гэтым у сказах-цытатах з Бібліі назіраюцца прыклады метаніміі, якія характэрны для тэкстаў такога
тыпу. І ўратую цябе ад рукі ліхіх і вызвалю цябе ад рукі прыгнятальнікаў (Біблія). …расхінеце сэрца ваша да
Госпада і служэце Яму аднаму, і Ён выратуе вас ад рукі Філістымлянаў (Біблія); Гасподзь хай будзе судзьдзёю
паміж мною і табою. Ён разгледзіць, разьбярэ справу маю і выратуе мяне ад рукі тваёй (Біблія).
У якасці персанальнага прадмета дапамогі могуць выступаць і уласныя назоўнікі (Шам, Хлюст, Хвост і
іншыя): А я сапраўды пачаў думаць, як вызваліць Таню ад Шама (В. Хомчанка); Гэ-эх, бар-рын, святы ваўчок.
Вызваліў ты нас ад Хлюста. Ці вызваліш ад Хваста? (Караткевіч).
Дадзены тып прадмета дапамогі сустракаецца толькі ў сінтаксічных канструкцыях са значэннем
выратавання, у якіх выкарыстоўваюцца дзеяслоўныя прэдыкаты тыпу выбаўляць, вызваляць, выратоўваць,
выручаць, выслабаняць і іншыя.
3) канкрэтны прадмет дапамогі (Obj [+ Concr]), які абазначае месца зняволення, пазбаўлення свабоды
(вязніца, лагер, міліцыя і іншыя). Сінтаксічныя канструкцыі з гэтым тыпам прадмета дапамогі адлюстроўваюць
тыпавую сітуацыю са значэннем ‘чалавек дапамагае каму-небудзь выйсці на волю, атрымаць свабоду’. Да
прыкладу: Бывай! Цябе ніяк я не стрымаю, Занадта ты, любоў, любіма мной. Цябе з сваёй вязніцы вызваляю,
Сам развітаўшыся з тваёй турмой (Шэкспір); Тая з групай сябровак спрабавала ўцячы ў Маскву, каб папрасіць
Сталіна вызваліць бацькоў з лагераў (Хомчанка); …Сын, сын, знаходзіш ты на сваю галаву розныя прыгоды… ЛІНГВІСТИЧНІ СТУДІЇ. Випуск 16

112
Колькі намучылася з табою дома — і з міліцыі выслабаняла, штраф плаціўшы, задобрвала, каб у суд не падавалі
(Бароўскі).
Канкрэтны прадмет дапамогі ўжываецца ў сказах, што адлюстроўваюць тыпавую сітуацыю са значэннем
вызвалення з месца зняволення, у якіх выкарыстоўваюцца дзеясловы выбаўляць, вызваляць, выратоўваць,
выручаць, выслабаняць і іншыя.
Звернемся да спосабаў выражэння прадмета дапамогі. На фармальна-граматычным узроўні прадмет
дапамогі можа быць выражаны:
1) канкрэтны прадмет дапамогі – праз сінтаксему з NGen (з-за NGen): Лёва, як ніхто ў камеры, быў
упэўнены, што яго адразу ж, як толькі выклічуць на допыт, вызваляць з турмы, бо ніякіх кепскіх спраў за
сабою не знаходзіў (Хомчанка); Янінка! Каханая! Мне можна да цябе? Я выратую і выбаўлю з таго жудаснага
царскага палону… (Бароўскі); …каб Леанід працаваў у калгасе, сельсавет хадайнічаў бы, а так — не. Вось і
бядуе маці, як вызваліць з-за кратаў сына (Наша Ніва);
2) абстрактны прадмет дапамогі – праз сінтаксемы:
• ад NGen: А людзі малілі: «Цар гаспадар, змілуйся». Тыя ж, хто ўжо не верыў у царскую міласць,
ведаў, што трэба вызваляць Айчыну ад варожага нашэсця (Чаропка); Май на ўвазе, – строга
папярэдзіў Драздзенка. – Дапусцім, ты некага…выручыш ад пятлі. Але тым самым паставіш пад
пятлю іншага (Быкаў);
• з-пад NGen: …Вышэй Вышэй уздымайся‚ стальны малаток! Выкоўвай жыцьцё Беларусу! Ідзі
бараніць свой радзімы куток! Народ вызваляць з-пад прымусу! (Змагар). Пры гэтым варта адзначыць,
што некаторыя сінтаксічныя канструкцыі з сінтаксемай з-пад NGen з’яўляюцца сінанімічнымі
сінтаксічным канструкцыям з сінтаксемай ад NGen. Параўнаем: вызваляць з-пад прымусу і вызваляць ад
прымусу.
Трэба адзначыць, што названыя вышэй спосабы выражэння прадмета дапамогі характэрны толькі для
дзеяслоўных прэдыкатаў тыпу вызваляць, выратоўваць, выручаць, выслабаняць і іншых, што абумоўлена
асаблівасцямі іх семантыкі і спалучальнасці.
• NDat: Князі Радзівілы, Сапегі й хто мог/ Спрыялі друкарству ўва ўласных дварох (Змагар);
…партыі, іншыя грамадскія аб`яднанні, дзейнічаючы ў рамках Канстытуцыі і законаў Рэспублікі
Беларусь, садзейнічаюць выяўленню і выказванню палітычнай волі грамадзян… (Канстытуцыя
Рэспублікі Беларусь); Эспэранта — гэта міжнародная мова, прызначаная, каб спрыяць кантактам
паміж людзьмі розных краінаў (Наша Ніва);
• NAcc: Каб пазьбегнуць наступстваў чужой канкурэнцыі, урад можа падтрымліваць
заснаваньне фабрыкаў…(Яноўскі); У той жа час Польшча, як і Літва, пасьля ўступленьня ў
Эўрапейскі зьвяз цалкам будзе падтрымліваць рознабаковае супрацоўніцтва ЭЗ з Калініградзкай
вобласьцю (Наша Ніва);
• а таксама праз сінтаксему NAcc / [+ Abstr: жыццё]: Голас трубы ён чуў, але не асьцярогся, кроў
ягоная на ім будзе; а хто асьцярогся, той выратуе жыцьцё сваё (Біблія);
• у NLoc (ува NLoc): …бурмістр сталічнага места Вільні Якуб Бабіч і купец-фінансіер Багдан
Онкаў-Анкевіч, якія спрыялі Скарыне ў ягонай выдавецкай дзейнасьці (Брага); Мужа ейнага
змабілізавалі, і яна засталася адна з трымя малымі дзецьмі. Мы дапамагаем ёй ува ўсім (Сяднёў);
• V inf: …кіёск, у якім сядзіць стары знаёмы, «брыгадзір Жэрар», як яго называю я, Герард
Пахольчык, якому я актыўна дапамагаю выконваць план (Караткевіч); Дапамагаю маме выбіраць
бульбу (Наша Ніва);
• праз карэляцыйную пару: катафарычны займеннік + злучнік (злучальнае слова) з
даданай часткі складанага сказа: На канец лістапада рыхтуецца фэстываль — такога сур’ёзнага ў
Менску яшчэ не было. Я садзейнічаў таму, што Малы тэатар нарэшце прыдбаў багатага спонсара
(Наша Ніва); Васіль разлічваў на выбранне сябе вялікім князем літоўскім і нават паслаў ганца да
Алены, каб яна садзейнічала таму, каб паны «пахацелі яго» (Чаропка); Яна была славалюбная і,
безумоўна, спрыяла таму, каб муж прасоўваўся па службе (Моэм);
• праз карэляцыйную пару: галоўная частка складанага сказа + анафарычны займеннік:
Форум жывы й актыўны, чаму спрыяе ненавязьлівая прысутнасьць мадэратара, які стымулюе
абмеркаваньне (Наша Ніва); Наперадзе бліскучая будучыня, якой будзе спрыяць ордэн (Арлоў);
• на NAcc: Пры гэтым ведаем, што тым, хто любіць Бога, хто пакліканы па Ягонай пастанове,
усё спрыяе на добрае (Біблія). Параўнаем: Гэты мой пабыт у Рыме многа спрыяе добраму (Наша
Ніва).
3) персанальны прадмет дапамогі – праз сінтаксему ад NGen: Паўсталі і крычаўцы і вызвалілі свой
горад ад ворага. У Дзісне таксама ўспыхнула паўстанне (Чаропка).
Улічваючы асаблівасці семантыкі і спалучальнасці дзеяслоўных прэдыкатаў дапамогі, усе спосабы
выражэння прадмета дапамогі можна адлюстраваць у наступнай табліцы:
Розділ ІІІ. Теоретичні питання синтаксису

113

З

N
G
e
n

(
з

з
а

N
G
e
n
)

/

O
b
j

[
+

C
o
n
c
r
]

а
д

N
G
e
n

/

O
b
j

[
+

A
b
s
t
r
]
;

а
д

N
G
e
n

/

O
b
j

[
+

P
e
r
s
]

з

п
а
д

N
G
e
n

/

O
b
j

[
+

A
b
s
t
r
]

N
D
a
t

/

O
b
j

[
+

A
b
s
t
r
]

N
A
c
c

/

O
b
j

[
+

A
b
s
t
r
]

у

N
L
o
c

(
у
в
а

N
L
o
c
)

/

O
b
j

[
+

A
b
s
t
r
]

V
i
n
f

к
а
т
.
з
а
й
м
.
+

д
а
д
.
ч

к
а

с
к
л
.

с
к
а
з
а

г
а
л
.

ч

к
а

с
к
л
.

с
к
а
з
а

+

а
н
а
ф
.

з
а
й
м
.

н
а

N
A
c
c
/

O
b
j

[
+

A
b
s
t
r
]

апекаваць +
выбаўляць + + +
вызваляць + + +
выратоўваць + + + +
выручаць + + +
выслабаняць + + +
дагаджаць +
дапамагаць + + + + +
кансультаваць +
падмацоўваць +
падтрымліваць + +
памагаць + + + + +
пасрэднічаць +
садзейнічаць + + + +
спрыяць + + + + +
уладкоўваць +
устройваць +
шэфстваваць +

Як вынікае з табліцы, сярод прэдыкатаў дапамогі можна вылучыць дзве падгрупы: дзеясловы
“выратавання” (тыпу выбаўляць, вызваляць, выратоўваць, выручаць, выслабаняць і інш.) і дзеясловы
“спрыяння” (тыпу дапамагаць, памагаць, садзейнічаць, спрыяць і інш.). Першыя спалучаюцца з канкрэтнымі,
абстрактнымі і персанальнымі прадметамі дапамогі. Прычым кожны катэгарыяльна-семантычны тып
прадмета дапамогі ў сінтаксічным акружэнні гэтых прэдыкатаў мае адмысловыя спосабы выражэння. Другія
спалучаюцца ў асноўным з абстрактнымі прадметамі дапамогі. Астатнія ж прэдыкаты не ўтвараюць якіх-
небудзь выразных падгруп і з прадметам дапамогі ўжываюцца рэдка або абмежавана, што звязана з
асаблівасцямі іх семантыкі і спалучальнасці.

Літаратура
Беларуская палічка [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: www.knihi.com.
Всеволодова 2000: Всеволодова М.В. Теория функционально-коммуникативного синтаксиса: Фрагмент
прикладной (педагогической) модели языка: Учебник. М., 2000.
Клышка 2005: Клышка М.К. Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў. Мн., 2005.
Русские глагольные предложения 2002: Русские глагольные предложения: Экспериментальный
синтаксический словарь / Под общ. Ред. Л.Г. Бабенко. М., 2002.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы 1977-1984: Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5 т. Мн.,
1977-1984.
Толковый словарь русских глаголов 1999: Толковый словарь русских глаголов: Идеографическое описание.
Английские эквиваленты. Синонимы. Антонимы / Под ред. проф. Л.Г. Бабенко. М., 1999.

In article types and means of expression of a subject of the help in syntactic models of verbs of the help are
considered. The lexico-semantic group of verbs of the help is non-uniform: in its structure it is possible to allocate at
least two subgroups – verbs “rescue” and verbs “assistance”, on what specify them distributive peculiarities.
Keywords: syntactic model, verbs of interpersonal attitudes, is functional-communicative grammar.

Надійшла до редакції 1 жовтня 2007 року.

Категорія: Лінгвістичні студії: Збірник наукових праць.

Літературне місто - Онлайн-бібліотека української літератури. Освітній онлайн-ресурс.