Лінгвістичні студії: Збірник наукових праць.

Людміла Прозарава — ТЭКСТЫ-ЎВАСАБЛЕННІ АДНАРЭФЕРЭНТНАГА ХАРАКТАРУ (НА МАТЭРЫЯЛЕ ТВОРАЎ БЕЛАРУСКАЙ ПАЭЗІІ)

У статті на матеріалі текстів сучасних білоруських поетів розглядаються тексти-уособлення
однореферентного характеру, де в ролі персонажа виступає тільки один референт-неособа. Тексти
характеризуються з погляду семантики груп референтів і предикатів, які їм приписуються. Виявляється
характер людських ситуацій, які моделюються шляхом уособлення природних об’єктів.
Ключові слова: текст, метафора, уособлення, текст-уособлення, референт, предикат,
однореферентність.

Праблема вывучэння асаблівасцей выяўленча-вобразных моўных сродкаў у паэтычных творах мастацкай
літаратуры з’яўляецца даволі актуальнай. Гэта перш за ўсё тлумачыцца тым, што існуе агульны інтарэс да
вывучэння паэтычнага тэксту ў шырокім сэнсе гэтага слова.
Нягледзечы на тое, што даследаванне вобразных сродкаў ўзыходзіць сваімі каранямі яшчэ да
Арыстоцеля, да сённяшняга дня нельга сказаць, што існуе канчаткова складзеная сістэма поглядаў на гэту з’яву.
У апошнія дзесяцігоддзі ў лінгвістычнай навуцы праяўляецца яшчэ большы інтарэс да такога вобразнага
сродка, як метафара. З’ява метафарычнасці цікавіць даследчыкаў невыпадкова. Агульна вядома, што слова
можа змяняць сваё значэнне і адбываецца семантычны зрух, калі слова трапляе ў незвычайны для яго кантэкст.
Сярод сродкаў вобразнасці значнае месца належыць такому віду метафары, як ўвасабленне (грэч.
prosopopoieia, ад prosopon – асоба + poieo – раблю) – надзяленне неадушаўлёных прадметаў прыкметамі і
ўласцівасцямі жывых істот [Розенталь, Теленкова 1976, с. 241] (у суадносінах з разуменнем антычных рыторык,
служыць для таго, каб “напаўняць жыццём безжыццёвыя рэчы”). Дадзены троп па праву лічыцца адным з
самых распаўсюджаных ў літаратурным маўленні. І гэта сапраўды так: яго вытокі бяруць свой пачатак яшчэ ў
традыцыях вуснай народнай творчасці.
Увасабленне традыцыйна выкарыстоўваюць сучасныя паэты ў апісаннях прыроды, навакольнага свету,
акружаючых чалавека прадметаў з мэтай надання ім магчымасці адчуваць, думаць, дзейнічаць і г.д.
Вывучэнне ўвасаблення ўяўляе асаблівую цікавасць для даследавання на ўзроўні тэксту. Але такога роду
працы пакуль што адзінкавыя. Да ліку апошніх прац, прысвечаных вывучэнню гэтага тропа ў лінгвістычным
аспекце, належыць дысертацыйнае даследаванне А. А. Ціхаміравай, дзе ўвасабленне разглядаецца на матэрыяле
асобных тэкставых фрагментаў [Тихомирова 1991].
Тэксты-ўвасабленні разглядаюцца намі як адна з разнавіднасцей тэкстаў-тропаў (Іванюк Б. П.,
Новікава М. Л., Рэвуцкі А. І., Кураш С. Б.), галоўную асаблівасць якіх складае разгортванне зместу па
трапеічнай мадэлі “асоба – неасоба”. Паказчыкам тропавасці ўсяго тэксту мы лічым выхад прадмета-неасобы,
які параўноўваецца, на ўзровень тэкставага рэферэнтара, а асобы, з якой параўноўваецца, на ўзровень
тэкставага прэдыкатара. Вядома, што найбольшую семантычную зону ў напрамку ўвасаблення складаюць
паняцці, якія звязаны з прыродным асяроддзем (назвы раслін, часавыя прамежкі, звязаныя з прыроднымі
цыкламі, стыхійныя з’явы, зямная і водная паверхня і г.д.).
© Прозорова Л.І., 2008 ЛІНГВІСТИЧНІ СТУДІЇ. Випуск 16

288
Мэта нашага даследавання – вызначыць семантычныя групы тэкстаў-увасабленняў аднарэферэнтнага
характару, устанавіць тыпы чалавечых адносін, якія ў іх мадэліруюцца.
Даследаванне праводзілася на матэрыяле тэкстаў беларускіх аўтараў, у ідыястылях якіх прыём
увасаблення з’яўляецца найбольш адметным. У большай ступені разглядаліся творы П. Броўкі, Р. Барадуліна,
А. Пысіна, П. Панчанкі, А. Вялюгіна, У. Лісіцына, У. Кляўко, Э. Агняцвет, Ю. Свіркі, Г. Бураўкіна і інш.
Сярод тэкстаў намі вылучаюцца аднарэферэнтныя і полірэферэнтныя. У дадзеным артыкуле мы будзем
разглядаць тэксты-ўвасабленні аднарэферэнтнага характару, або такія, дзе ў ролі персанажа выступае толькі
адзін рэферэнт-неасоба. Праведзены аналіз паказаў, што ў якасці рэферэнтаў-неасоб у падобных тэкстах
выступаюць словы, якія належаць да наступных семантычных груп: “паняцці, звязаныя з назвамі расліннага
свету”(каля 48%) (лес, кіпарыс, асіна, бяроза, дуб, крапіва, яблыня, клён, вішня), “прамежкі часу, прыродныя
цыклы” (каля 18%) (дзень, ноч, восень, вясна), “стыхійныя з’явы прыроды” (каля 13%) (гром, сівер, вецер,
пярун, мароз, лівень, дождж, навальніца), “водная паверхня” (каля 13%) (рака, возера, ручай, азярына, мора,
вада, плёс), “нябесныя свяцілы” (каля 4%) (сонца, поўня, зоркі, месяц), “паняцці, звязаныя з паэтычнай
творчасцю” (каля 4%) (песня, мова).
Дастаткова пашыраным выглядае і кола семантычных характарыстык (прэдыкатаў). У адлюстраванні
прыродных рэалій найбольш распаўсюджаны прэдыкаты, звязаныя з паняццямі, якія характарызуюць
знешнасць чалавека: Яна (асіна) – як дзеўка-векавуха. / Ногі ў яе каравыя, / Вусны ў яе гаркавыя. / Кажуць
нейкай часінай чорнай / Саграшыла асіна з чортам. / І суджана ёй праклёнам / Гарэць на агні павольным
[Пысін 1976]; Ах, вярба мая, вярба, вербачка, вярбінка! / Ах якая ж у цябе зялёная хусцінка! / Нікнуць долу
валасы ажно да травінак, / Тысячамі, тысячамі зялёных ручаінак, / Сыплеш слёзы ты вясной і ў зялёным леце. /
І сама пад ветрам ты, як зялёны вецер [Броўка 2003, с. 150]. Вечалле, / Вечалле / Азаронае, / Павянчана з
вечарам / Азяро маё. / Ручніком зялёненькім Бору вязана, / Зорамі залётнымі / Лісце вязава. / Ці была прысухаю
/ Чарацінка гнуткая. / Выйду ды паслухаю / Глыбіню тваю [Лісіцын 1990, с. 82]; На берагах былінных Свіцязі, /
Спавіўшы хмарамі чубы, / Стаяць, як казачныя віцязі, / Шыракаплечыя дубы. / А вецер часу выпрабоўвае / Іх
вытрымку, / іх строй лясны. / Ды з непахіснасцю дубоваю / Вартуюць скарб жывы яны. [Макаль 1982, с. 141];
Каб вятры не зламалі бярозкі малой, / Да паркана прывязвалі дрэўца: / Вось яно ў здзіўленні кіўне галавой / I
няўмела да долу прыгнецца. / Перад ім зелянеюць прасторы жыцця, / Толькі б вырвацца ў свет той шырокі! / Ці
ж не так, з ручніком упадпашкі, дзіця / Робіць першыя, мудрыя крокі?.. [Агняцвет 1966, с. 84].
У прааналізаваных тэкстах-увасабленнях аднарэферэнтнага характару значнае месца займаюць такія, у
якіх рэферэнт-неасоба характарызуецца з пункту гледжання ўзросту: Бяроза, бяроза. / Год дзвесце шумела… /
Настала часіна – / І ты аблысела. / Сухія галіны, што космы сівыя. / Стаіш ты, журботна згінаючы шыю, /
Пажоўклае лісце шапоча ў трывозе, / Як тая бабулька, стаіш пры дарозе, / І думы ўсплываюць…[Броўка 2003,
с. 83].
У паэзіі нямала прыкладаў, дзе эфект персаніфікацыі ствараецца ў “камунікатыўным кантэксце” шляхам
прыпісвання метафарычным аб’ектам здольнасці да маўлення: …Яблык апошні / у яблыні выпаў / З галінак
зялёных, / як з матчыных рук. / Затрэслася яблыня… / Горасны пошум / Прабег па ствале., / як па целе нямой. /
Зялёныя вусны шапталі: “Апошні”. / Зялёныя вочы крычалі “Апошні”. / Зялёныя рукі заломвалі: “Мой”
[Тармола 1979, с. 50]. Пакланілася суседзям / Госця ў пояс і гаворыць: — / Я расла у стэпах, недзе / Аж ля
Чорнага ля мора. / Вандравала я палямі / На прасторы Беларусі, / Каб сустрэцца тут з сябрамі. / Кукурузай я
завуся. / Да спадобы мне тут глеба, / Ваша сонца, ваша неба, / Птушак хор многагалосы, / I дажджы і буйны
росы [Танк 1958, с. 450-451].
Стан прыродных з’яў і аб’ектаў выяўляецца з дапамогай метафар-увасабленняў з адпаведным
значэннем: Перад тым / Як у мора бязмежнае выйсці. / Раку пачалі / Сумленні грызці. / Ахапіла / Шчымлівае
пачуццё: / А ці так працякло / Жыццё? / Можа, буяніла ўвесну замнога… / Можа, віляла занадта часта, /
Дарогі прамой пазбягала? / З крутога абрыву / Адчайна і смела / Кідацца ўніз галавою / Умела… / Наперадзе вір
калышацца чорны, / Не ўспомніць ніяк, да яго ідучы, / Якія судны, / Якія чоўны / Несла на пругкім сваім плячы
[Макаль 1982, с. 211.]; У шубу цёплую адзета, / У садзе яблыня стаіць. / Яна стамілася за лета, /
Напрацавалася і спіць. / Не чуе песенькі сініцы, / Не чуе гоману вятроў. / Ёй сёння месяц жнівень сніцца, / Яго
гарачая любоў. / Ёй сніцца яркі дзень высокі, / Паветра жнівеньскага пах — / Сваіх дзяцей чырвонашчокіх / Яна
трымае на руках [Агняцвет 1966, с. 45].
Аналіз тэкстаў паказаў, што амаль самай пашыранай групай увасабленняў, якія сустракаюцца ў
беларускай паэзіі, з’яўляюцца дзеяслоўныя са значэннем руху, перамяшчэння, дзеяння. З дапамогай гэтых
тропаў выяўляюцца фізічныя дзеянні, працэсы, якія адбываюцца ў навакольным асяроддзі:: (восень)
развіталася з кожным дрэўцам, / Паабтрэсла гаі, сады, / Да кастроў прыбягала грэцца, / Бручкай ласавалася з
грады. / Толькі ў замаразкі сцюдзёныя / Ногі босыя апякла. / Вокал лісце — сляды чырвоныя… / Галяком у зіму
ўцякла [Кляўко 1979, с. 156]; У поле выйдзе – парацца ўзгоркі / Ад веснавога мяккага цяпла… / Як гаспадыня
рупная, уборку / Вясна ў прыродзе пачала. / Бяліць абрусы счэзлыя сабрала… / Працерла неба мяккай ватай
хмараў, / Сыпнула сінькі ў чорныя віры / І з клопатам аб закаханых парах / Пайшла расціць пралескі ў бары… /
Як многа ў вясны клапот і працы [Пад сэрцам у Радзімы, с. 101].
Даволі часта ў паэтычных творах неадушаўлёныя прадметы “ажываюць” таму, што аўтар ўяўляе дзеянні
гэтых прадметаў як учынкі людзей: Лівень з радасцю шчырай / Наляцеў на палі, / Басаногі задзіра, / Ён скакаў Розділ VI. Лінгвістика тексту

289
па зямлі. / Лівень падаў імкліва, / Адчуваў ён і сам, / Як патрэбен ён нівам, / Каласам і лясам. / I сваю баявую /
Песню звонка спяваў, / Ён траву маладую / На хаду цалаваў. / Ён іграў на цымбалах / I спяшаўся, дзівак, /
Натварыў ён нямала, / Гэты лівень-юнак. / Ён скакаў па дарогах / 3 дзёрзкай песняй сваёй, / I ля дуба старога /
Ён дагнаў нас з табой. / Свет змяніўся наўкола… / Светлы дождж бушаваў. / Разам з ліўнем вясёлым / Ты мяне
цалаваў [Агняцвет 1966, с. 40].
Пры аналізе тэкстаў-увасабленняў было заўважана, што ў складзе адзначаных семантычных груп
найбольш распаўсюджанымі з’яўляюцца прэдыкаты-характарыстыкі з боку ўласцівых для людзей сваяцкіх
адносін. Так, у вершы Г. Кляўко “Возера перад навальніцай” возера параўноўваецца з клапатлівай маці, якая
турбуецца аб сваім дзіцяці: Ля берага вецер калмаціць / Густую чупрыну трысця. / Спіць возера чутка, як маці,
/ Што чуе спрасонку дзіця. / У час гэты возеру сніцца, / Як чорнай навалаю хмар / Інакшыя тут навальніцы /
Увесь засланялі абшар… / Праз ноч усю чуўся ў чаротах / Дзяцей напалоханых плач. / І возера іх суцяшала, – /
Не спала яно давідна, – На хвалях нястомна гайдала / У драўляных рыбацкіх чаўнах… / Той час адышоў
назаўсёды, / А возеру сніцца адно…/ Прыслухайся – ў час непагоды / Глыбока ўздыхае яно [Кляўко 1979, с. 179].
У вершы П. Макаля “Азбука бегу” раўчук характарызуецца як дзіця, якое робіць першыя крокі ў навуку:
Маленькі раўчук – / Дзіця сонца і снегу, / Авалодваючы азбукай бегу, / На асфальце / Пявуча / Рукой свавольнай /
Першыя літары / Піша , / Як вучань / На дошцы школьнай…[Макаль 1982, с. 205].
Аналіз паказаў, што на ўзровень тэксту часта выходзіць традыцыйнае прыпадабненне рэферэнтаў-неасоб
асобам жаночага полу: Бедавала вішня — / Смуглявая дзеўка: / Позна замуж выйшла / Дробненькія дзеткі. /
Цыбатыя дрэўцы / За падол тармосяць. / А шпакі, як дзеўцы, / Пацеркі прыносяць. / Не пазнаць смуглянку: /
Ягад-завушніцаў! / …Гляну, хлопцы, гляну / Боязна жаніцца…[Лісіцын, с. 156]; Зноўку ноч цыганкай каля ганка,
/ Зноў прыйшла прарочыць-варажыць / Самыя шчаслівыя світанкі, / Самыя гаючыя дажджы. / Пазбіраю ў
жменю смутку зёрны, / I ў цыганкі добрай на вачах / Аднясу, шпурну на дно азёрнае / Свой былы і будучы
адчай. / Расчыню прад варажбіткай дзверы, / Усміхнуся лёсу, як табе, / I паверу, як дзіця, паверу / Самай
несусветнай варажбе! [Мацяш 1993, с. 33]
Такім чынам, аналіз тэкставага матэрыялу паказаў, што прыём увасаблення, які рэалізуецца на ўзроўні
цэлых паэтычных тэкстаў, носіць дастаткова сістэмны і мадэліраваны характар. Гэта выражаецца ў наяўнасці
лексічных груп, якія належаць да пэўных семантычных абласцей і выступаюць у якасці тэкставых рэферэнтаў:
раслінны свет, водная паверхня, стыхійныя з’явы прыроды, часавыя прамежкі і г.д. Найбольш часта рэферэнты-
неасобы дадзеных семантычных груп характарызуюцца з боку рыс, характэрных для чалавека: знешнасці,
узросту, маўлення, фізічнага і псіхічнага стану і г.д.

Літаратура
Иванюк 1998: Иванюк Б. Метафора и литературное произведение. – Черновцы, 1998.– 140 с.
Константинова 1997: Константинова С.К. Семантика олицетворения / Кур. гос. пед. ун-т. – Курск, 1997. –
112 с.
Кураш 2001: Кураш С. Б. Метафора и её пределы: микротекст – текст – интертекст. – Мозырь: МГПИ,
2001. – 121 с.
Ревуцкий 2006: Ревуцкий О. И. Филологический анализ художественного текста: Учеб. пособие. —
Минск.: РИВШ, 2006. – 320 с.
Розенталь, Теленкова 1976: Розенталь Д. В., Теленкова М. А. Словарь-справочник лингвистических
терминов: Пособие для учителя. – М., “Просвящение”, 1976. – 543 с.
Телия 1988: Телия В.Н. Метафоризация и ее роль в создании языковой картины мира // Роль
человеческого фактора в языке: Язык и картина мира. – М.: Наука, 1988. – С. 173 – 203.
Тихомирова 1991: Тихомирова Е. А. Лингвистический анализ тропа: метафора-олицетворение в русских
и белорусских поэтических текстах начала XX века: Автореф. дис. … канд. филол. наук (10.02.01) / Белорус.
гос. ун-т. – Минск, 1991.
Крыніцы
Агняцвет 1966: Агняцвет Э. Круглы год. Выбранае. – Мінск: “Беларусь”, 1966. – 216 с.
Барадулін 1984: Барадулін Р. Выбраныя творы. У 2-х т. – Мінск: Маст. літ., 1984. Т. 1: Вершы. – 415 с.
Барадулін 1992: Барадулін Р. Міласэрнасць плахі: Кніга паэзіі. – Мн.: Маст. літ., 1992. – 302 с.
Броўка 2003: Броўка П. Крыніца з-пад Вушачы: Вершы і паэмы. – Мн.: Маст. літ., 2003. – 366 с.
Кляўко 1979: Кляўко Г. Падкова над парогам: Выбраная паэзія. – Мінск.: Маст. літ., 1979. – 272 с.
Лісіцын 1990: Лісіцын У. Беларусь — мая калыска: Кн. паэзіі. — Мінск: Маст. літ., 1990.— 167 с.
Макаль 1982: Макаль П. Выбраныя творы: У 2-х т. – Мінск: Маст. літ., 1982. – Т.1: Вершы. – 287 с.
Пад сэрцам у Радзімы 1997: Пад сэрцам у Радзімы: Сучасная беларуская паэзія / Складальнік
М.У. Скобла. – Мінск.: БелЭн, 1997. – 368 с.
Пысін 1980: Пысін А. Выбраныя творы. У 2-х т. – Мінск: Маст. літ., 1980. Т. 2: Вершы (1967 – 1977),
паэмы, казкі. – 336 с.
Пысін 1982: Пысін А. Палёт: Вершы. – Мн.: Маст. літ., 1982. – 111 с.
Тармола 1979: Тармола Р. Зямное – зямному: Выбраныя вершы і паэмы. – Мн.: Маст. літ., 1979. – 272 с. ЛІНГВІСТИЧНІ СТУДІЇ. Випуск 16

290

On the works of contemporary Belarusian poets the personification texts of the monoreferential type, in which
the character is only one non-personal referent, are analyzed. The texts are characterized from the point of view of
semantics of the group of referents and predicates which are ascribed to them. The character of the human situations,
which are created with the help of the personification of the nature objects, is stated.
Keywords: text, metaphor, personification, personification text, referent, predicate, monoreference.
Надійшла до редакції 1 жовтня 2007 року.

Категорія: Лінгвістичні студії: Збірник наукових праць.

Літературне місто - Онлайн-бібліотека української літератури. Освітній онлайн-ресурс.