Актуальні проблеми слов’янської філології. Серія: Лінгвістика і літературознавство

Лакальнае і нацыянальнае ў змесце і паэтыцы песень пра Мазыр Бароўская, І.А.

УДК 811.161.3(075.8)

Бароўская І.А.,
кандыдат філалагічных навук,
Гомельскі дзяржаўны універсітэт

ЛАКАЛЬНАЕ І НАЦЫЯНАЛЬНАЕ Ў ЗМЕСЦЕ І ПАЭТЫЦЫ ПЕСЕНЬ ПРА МАЗЫР

У свядомасці еўрапейцаў, нават самых блізкіх суседзяў, нягледзячы ні на
што, беларусы засталіся выразна сялянскай нацыяй. Не ў этнаграфічным сэнсе, а ў
генезісным, таму ў першую чаргу, усплываюць ў асацыятыўнасці з найменнем
Беларусь ландшафт, класічна-еўрапейскі, з экзотыкай вады, бароў, лясоў. Хаця
Беларусь ва ўсе эпохі была краінай гарадоў, яе нават называлі – як не здасца гэта
сёння дзіўным – краінай замкаў. З летапісу краіны нельга выкрасліць імёны нашых
славутых гарадоў, бо гэта не проста населеныя пункты, а сапраўдныя радовішчы
нацыянальнай матэрыяльнай і духоўнай культуры, яны сталі сапраўднымі
паходнямі, што адкрылі шлях беларусаў да сусветнай духоўнай спадчыны.
Былога быліны, старога паданні, Бацькоў нашых слава на іх узбярэжжах,
Плывуць, як аблітыя сонцам чаўны, Гамоняць пра гэта бары-байкары,
Па краі зялёным, прасторах бяскрайніх, Гамоняць пра гэта і Полацка вежы,
Ад Нёмна да Сожа, ад Буга да Гайны І Турава сцены, і шум Белавежы,
Па хвалях Дняпра і шырокай Дзвіны. І роднага Мінска сівыя муры.
Праблема новай беларускай літаратуры ў тым, што тэматычна апошнія два
стагоддзі яна была пераважна сялянскай. Але апошнім часам усё часцей
звяртаецца па прыкладу П. Броўкі да ўслаўлення гарадоў. У гэтым плане цікавыя
спробы прафесійнай песеннай лірыкі. Каля раней апошняя абмяжоўвалася толькі
сферай кахання, любові да Радзімы, рэчак, лясоў і сенажацяў, то цяпер усё часцей,
як і ў сусветнай традыцыі, спрабуе апяваць канкрэтны горад. З’яўляюцца песні,
прысвечаныя канкрэтным мястэчкам, як своеасаблівыя варыянты ўслаўлення
Парыжа, Масквы, Кіева. Зразумела, у гэтым плане найбольш пашанцавала сталіцы
рэспублікі, Менску, аднак цікавыя тэндэнцыі назіраюцца і на перыферыі.
Наш артыкул раскрывае праблемы, якія раней не разглядаліся ў беларускім
мовазнаўстве: змест і паэтыка прафесійных песень, прысвечаных гарадам. Так,
мэтай нашага артыкула з’яўляецца вызначэнне спецыфікі ўжывання сродкаў
паэтыкі ў залежнасці ад тэматыкі і жанравых асаблівасцей песенных тэкстаў.
Задачамі артыкула выступаюць вызначэнне асноўных жанрава-тэматычных
асаблівасцей песень пра Мазыр, пытанняў лакальнага і нацыянальнага ў паэтыцы
гэтых песнь.
З цікавасцю мы звярнуліся да аднаго з самых старажытных гарадоў
Гомельшчыны і Беларусі – Мазыра, які не так даўно адсвяткаваў 850-годдзе свайго
заснавання. “Старажытны Мазыр, які раскінуўся на крутых берагах прыгажуні-
Прыпяці, заўжды прывабліваў увагу сваім ландшафтам, які і робіць яго
непаўторным, не падобным на іншыя беларускія гарады. Знакамітыя яры
перасякаюць горад у розных напрамках, з вяршынь высокіх узгоркаў разгортваюцца
маляўнічыя краявіды Палескай нізіны, а ў рацэ адлюстроўваецца блакіт нябёсаў.
З-за своеасаблівай прыгажосці і называюць наш горад “Беларускай Швейцарыяй””
[1, 3]. Нашы паэты-песеннікі (мы вядзем гаворку толькі пра песенную лірыку) не да
канца яшчэ засвоілі ўсю прастору горада і не поўнасцю спасцігнулі ягонай
унутранай сутнасці. Для іх ён яшчэ не да канца родны, ў некаторых выпадках яны
ўяўляюць сабой іншаземца, які толькі набліжаецца да горада і спыняецца на
далёкіх подступах, уражаны яго прыгажосцю і схванай сілай і энергіяй. Таму ў
цэнтры ўвагі толькі знешнія, найбольш кідкія антуражы.
Зразумела, паколькі ўсе вялікія гарады стаяць на значных рэках, то і апошнія
становяцца паўнапраўнымі героямі песень.
У ціхай Прыпяці і старажытным Мазыры кампазітары і паэты чэрпаюць сваё
натхненне. Пра Мазыр пісалі вершы, якія потым перакладаліся на музыку, Галіна
Дашкевіч і Уладзімір Верамейчык, Ніна Аксёнчык і Анатоль Малюк, шмат іншых
паэтаў. У песнях чуецца шэпт хваляў Прыпяці, біццё сэрца Мазыра, нават адметная
мелодыя ручаёў, якія збягаюць з мазырскіх гор вясною, калі пачынае раставаць снег.
Гэтая непаўторнасць і ўзнёслаць уласціва многім песням пра Мазыр:
Я Вам пакідаю вясёлых завеяў сумёты,
Мазырскіх бяроз беластволы тугі карагод,
Над горнымі сцежкамі птушак вясенніх разлёты –
Сабе пакідаю няўрымслівай Прыпяці ход.
На гэтыя словы Уладзіміра Верамейчыка (“Я Вам пакідаю…”) стварыў
мелодыю Алесь Аўсіюк, цікавы мазырскі кампазітар, які, нарадзіўшыся ў
Хмяльніцкай вобласці, так добра адчуваў песню беларускай зямлі. Кампазітар
знаходзіў тыя адметныя рысы і гукі, якія належалі толькі гэтаму гораду:
О, мазыранка, мая заранка, Мазырскі мілы край
Бывай, вярнуся я, бывай! І ты з узнятаю рукой
О, мазыранка, мая заранка, Мая любоў
Мая любоў і мой адчай… І мой адчай.
На словы Уладзіміра Верамейчыка (“Мазыранка”), творчая спадчына якога –
гэта гімн Мазыру, Прыпяці, Палессю, гімн узнёслы, велічны, урачысты, як сам
горад, гімн, які спявае чалавек, што добра ведае гэты сусвет і цудоўна разумее
сутнасць радаснага і прыгожага ў жыцці на гэтай зямлі, дзе ўсё спалучылася,
з’ядналася ў нешта адзінае, непадзельнае, дарагое; кампазітар стварыў песенны
твор. Адно толькі чатырохрадкоўе, а як насычана паэтычнымі сродкамі: рытарычны
вокліч, падваенне, інверсія, антытэза. У такім суладдзі яны набылі гукавое
аздабленне, пахі і рытмы жыцця мазыран, пошум вятрыскі, перажыванні маладых
пад час кахання <…>. І другі верш – “Скажы” – набывае новае гучанне, каларытную
афарбоўку, насычаны цнотай, каханнем і прызнаннем. Подых кахання праходзіць у
кожным радку праз паўторы аднатыповых канструкцый. Герой, нібы чакаючы
адказу, паўтарае фразу некалькі разоў:
Скажы, што кахаеш мяне, – І Прыпяць сінейшаю стане,
І Прыпяць сінейшаю стане, Аж бэз да зімы не завяне, –
Аж бэз да зімы не завяне, – Скажы, што кахаеш мяне…
Паўторы злучніка і ў пачатку кожнага радка разам з мастацкім
перабольшваннем (гіпербалай) падкрэслена ўзмацняюць пачуццё закаханага героя,
што ствараецца для выяўлення перажыванняў яго ў любоўнай песні. Заканчвае
твор абрыў “Скажы, што кахаеш мяне…”, які разлічаны ўжо на фантазію слухача,
якому хочацца верыць у лепшае і спадзявацца на станоўчы адказ герою.
Для паэта Прыпяць – гэта рака, якую ён шчыра і моцна любіў, таму ў творы
выдзяляецца гіпербала па ступені параўнання яе характарыстык:
Скажы, што кахаеш мяне,
І Прыпяць шырэйшаю стане (1 куплет),
І Прыпяць сінейшаю стане (2 куплет),
І Прыпяць глыбейшаю стане (3 куплет).
Сустракаецца і перабольшванне
па незвычайнасці таго, што паказваецца:
Аж бэз да зімы не завяне (2 куплет),
І сонца на захадзе ўстане (3 куплет).
І заканчваецца песня абрывам “Скажы, што кахаеш мяне…”, што разлічана
ўжо на фантазію слухача, якому хочацца верыць у лепшае і спадзявацца на
станоўчы адказ герою.
У лірычных любоўных песнях заўсёды пануе светлая туга: закаханыя,
разлучаныя злой доляй ці людзьмі, не могуць сустрэцца, але светлы воблік каханай
заўсёды поруч. У творах падобнага плану аб’ект кахання заўсёды стаіць перад
вачыма лірычнага героя, але ў паэтаў розных нацыянальнасцей падобны сюжэт
набывае адметную ўласцівасць. У песні Ул. Верамейчыка карціна насычана
выразна мазырскімі рысамі: ты пад гарою стаіш адна, глядзіш удаль. Гара
Мазыра, як зорка Венера ў Максіма Багдановіча, як чабор у Петруся Броўкі, як мора
ў італьянцаў, нагадвае пра вечнае каханне.
Нельга абыйсці ўвагай спецыфіку песеннай лірыкі паэта. Інтанацыйная
шматстайнасць ягонага радка тлумачыцца адметнасцю паэтычнага дару паэта, бо
характарызуецца надзвычайнай меладычнасцю, напеўнасцю, дакладнымі абрысамі
рытмічнага малюнка, багаццем фонікі і сродкаў паэтычнага сінтаксісу. Песня, як
паэзія ўвогуле, для Ул. Верамейчыка пачынаецца з музыкі, якую ствараюць хвалі
Прыпяці, што могуць быць далікатна пяшчотнымі і гнеўна-рыклівымі, і вецер на
стромах Мазыра, і шэпт закаханых. Кожная з’ява быцця – пейзажны малюнак,
бытавы прадмет, рух інтымнага пачуцця – мае сваю непаўторную музыку, якую
трэба ўлавіць, выявіць у найтанчэйшых нюансах.
Кожны закаханы – дэміург, крэатар, які стварае свой сусвет для сябе і для
адзінай на гэтым свеце. Яму ўсё падуладна, бо ён любіць, а для закаханага няма
перашкод. Тым больш, што сусвет абмежаваны якраз Мазыром і Прыпяццю, але ад
гэтага ніколькі не драбнее, а, наадварот, велічна расце, набывае абрысы Галактыкі.
Ва ўсе часы закаханыя здабывалі для сваіх абранніц зоркі, месяц, златые
горы и реки полные вина, скарбы зямлі і нябёсаў. Лірычны герой Ул. Верамейчыка
не менш велікадушны і адчайны, але адначасова і зямны, мазырскі. Бо хто ж у
свеце можа быць такім шчодрым?
Я Вам пакідаю вясёлых завеяў сумёты,
Мазырскіх бяроз беластволы тугі карагод,
Над горнымі сцежкамі птушак вясенніх разлёты;…
Я Вам пакідаю марознага бэзу букеты
З расталага сэрца шалёных ільдзін крыгаход
І неадасланых лістоў дарагія сакрэты.
Сабе ж пакідае толькі няўрымслівы Прыпяці ход. Ды і то, толькі для таго, каб
каханая прыплыла да яго на прыпяцкіх хвалях блакітных і праз нейкую тысячу год.
Сіла кахання сваімі ўсплёскамі хваль Прыпяці – ціхмянае, сціплае прызнанне,
узмоцненае замовами. Вобразна-выяўленчая сістэма песняў Ул. Верамейчыка не
гоніцца за яркай, вонкавай абалонкай, а канцэнтруе вакол сябе дадатковыя штрыхі,
дэталі, параўнанні, у выніку разгортваецца складаны вобразны комплекс.
Дзеяслоўная метафарызацыя садзейнічае таму, што дзеясловы выступаюць у
пераносным значэнні, адцяняючы адпаведныя пачуцці, настроі, эмацыянальны стан.
У песеннай лірыцы, увогуле, рэкі выступаюць як сімвал хуткацечнасці часу,
глыбіні душы, а таксама сімваламі родных краявідаў, роднай старонкі: О Нёман!
Песня майго сэрца (А. Русак. Мой Нёман). У шматлікіх песнях побач з рысамі
працяжнай песні атрымлівае развіццё лірыка-эпічная і лірычная мелодыка
абагульняючага стылю. “Песня пра Нёман” А. Астрэйкі – адзін з лепшых узораў
гэтага роду. Па меладычных вытоках напеў можа здацца “пярэстым”, так як
народна-класічны сялянскі запеў суседнічае тут з ясна выражанай “рамансавай”
фразай “Як сонца, як дзень дарагі”, а завяршэнне мелодыі абагульнена перадае
характэрную мелодыку гераічных рэвалюцыйных рэквіемаў. Аднак песня
атрымалася, на думку музыказнаўцаў, цэльнай і карысталася заслужанай
папулярнасцю. У значнай ступені гэта тлумачыцца ўдалым выбарам найбольш
выразных інтанацый у кожным паасобным меладычным асаброце.
У зусім іншым стылі вытрымана песня “Любімая, спіце”, якую так хораша
слухаць, гледзячы са стром Мазыра на такую лагодную Прыпяць:
Любімая, спіце… Сасніце мяне: я ў гэтым падпрыпяцкім садзе
Яшчэ не прачнулася Прыпяць Нясу вас па сцежцы,
І чаек крыклівых з нябёс Шкляной ад сцюдзёнай расы,
Не зляцеў снегапад. Нясу вас на бераг,
Шчэ сонца не ўстала. Дзе хвалі нястомныя гладзяць
А покуль, любімая, спіце, Сняжысты пясок
Сасніце што-небудзь, На абмежках шырокай касы.
Напрыклад, над Прыпяццю сад.
Крыніцай узбагачэння і развіцця мовы, мастацкай творчасці выступае ў
творчасці Ул. Верамечыка метафара, якая ў песенных радках выконвае
вобразатворчыя функцыі (выступае ва ўсіх тропах), а таксама служыць
канкрэтызацыі ўяўлення, рытарычнай мэце і, урэшце, сімвалізацыі, яе
мэтазгоднасць і мастацкая задума звычайна выяўляецца ў кантэксце.
Напеўнасць лірыкі, так неабходная для стварэння песні, залежыць не толькі
ад ужывання пэўных прыёмаў, але і ад сэнсу, ад эмацыянальнай афарбоўкі твора.
Якраз у песнях “Любімая, спіце”, “Жаданне”, дзе неабходна перадаць рамантычнае
адчуванне жыцця, гэта дасягаецца з дапамогай метафарызацыі стылю паэтычнага
выказвання:
Яшчэ не прачнулася Прыпяць
І чаек крыклівых з нябёс
Не зляцеў снегапад (“Любімая, спіце”).
Метафара адкрывае ўнутраны, схаваны сэнс рэчаў і з’яў, выяўляе найбольш
шчыльную сувязь паміж імі:
Дзе хвалі нястомныя гладзяць
Сняжысты пясок
На абмежках шырокай касы (Там сама);
І клён сагне натруджаныя плечы (“Жаданне”).
У песеннай творчасці У.Верамейчыка метафара з’яўляецца важным і
неабходным моўным сродкам пры стварэнні экспрэсіўнасці і незвычайнай навізны
песеннага твора:
Снег белы адкіпіць у ручаях,
Лістота адсмуткуе і адшэпча,
І песня разляціцца па начах (“Жаданне”).
Па сутнасці, складзена адметная традыцыя ўслаўлення Мазыра ў песнях,
якую працягнуць іншыя. Мазыр – гэта не проста тыя месцы дзеяння, гэта састаўная
частка, герой твораў. Ён умудроны вопытам, сталы, і разам з тым вечна малады.
Кампазітар Алесь Аўсіюк ствараў песні не толькі на вершы самабытных і
прафесійных беларускіх паэтаў, але і класікаў беларускай паэзіі Янкі Купалы, Якуба
Коласа, Максіма Багдановіча. Акрамя гэтага, Аляксандр Мікалаевіч, дацэнт кафедры
музыкі, працаваў і з вершамі класіка ўкраінскай паэзіі Тараса Шаўчэнкі і іншых украінскіх
паэтаў. У ягоных песнях адчуваецца інтанацыйная блізкасць напеўнай украінскай
мелодыкі, кампазітар быў сапраўдным прапагандыстам украінскай музыкі і паэзіі ў
Мазыры, пры гэтым цудоўна ведаў мову Беларусі, якая стала яго другой Радзімай.
У любві да сваёй аlma мater узрыўна і эмацыянальна прызнаецца Галіна
Дашкевіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Мазырскага ўніверсітэта, якая
вучылася ў Мазыры. Інверсійнае ўжыванне параўнання, аўтарскі перыфрастычны
выраз Духоўная часцінка Беларусі перадае ўлюбёнасць да сваёй навучальнай
установы:
Сюды, як птушка з выраю, ірвуся,
Каб наталіцца мудрасці святлом,
Духоўная часцінка Беларусі
Мазырскі інстытут, мой родны дом
(“Песня аб Мазырскім інстытуце”).
Напісаная да 50-годдзя ВНУ, якое адзначалася ў сакавіку 1994 года, песня
стала своеасаблівай музычна-паэтычнай эмблемай універсітэта імя І. Шамякіна,
яна прасякнута святлом і замілаванасцю родным краем:
Мой інстытут, ты – маладосці песня,
Нясгаснай мары сонечны абсяг.
Як радасна, што ўсяму Палессю
Ты ў свет навукі адкрываеш шлях.
Песня выконваецца на канцэртах-сустрэчах з першакурснікамі, у дні
адкрытых дзвярэй для абітурыентаў. Сімвалічна, што гара, на якой знаходзіцца
установа і куды штораніцы спяшаюцца юнакі і дзяўчаты, па некаторых гістарычных
звестках мае назву Яснай.
Падобны настрой абыгрываюць і Н. Аксёнчык, і паэтка І. Дашкевіч, і
кандыдат біялагічных навук, дацэнт І. Карабанаў:
Прыязджай у край азёрны,
Дзе лясных прастораў шыр.
Калі ты з душою зорнай
Ты палюбіш наш Мазыр
(Н. Аксёнчык “Прыязджай да Мазыра”);
І бяздонныя вочы чакання,
Нібы ў Прыпяцкі вір зазірну.
Бласлаўлю свой вяночак кахання,
Каб ніколі ён не патануў
(І. Карабанаў, І. Дашкевіч “Берагі”).
У песні Ніны Аксёнчык “Прыязджай да Мазыра” прабіваецца глыбока
прыхаванае пачуццё закаханасці, вырашаецца тэма любові да роднага горада ў
цеснай узаемасувязі з прыгажосцю прыроднага асяроддзя:
Казкай дзіўнай Палесся
Горад мой навек слыві.
І садоў вясновых песняй
Нашы мары блаславі!
Вершы паэтаў, якія ўслаўлялі свой родны горад, потым рабіліся песнямі,
другі раз ажывалі пад уздзеяннем чараўніка, які кожны галосны гук абрамляў у
суквецце мелодый, узнёслых мажорных і мінорных нот, але якія, у майстэрскім
выкананні музыкаў і спевака рабіліся жывымі і адухоўленымі, здольнымі закрануць
струны самай абыякавай душы.
Прыпяцкія поймы і лугі натхняюць кампазітараў на стварэнне твораў,
прысвечаных прыродзе і любові да ваколіц роднага горада, ягоных паасобных
незабыўных мясцін:
Люблю даўно свой сад стары,
Яго таемныя размовы,
Дзе дрэвы, даўнія сябры,
Мяне прывечваюць вяснова
(Н. Аксёнчык “Стары сад”).
Знаёмства з творамі мазырскіх аўтараў выклікае пачуццё гонару за аўтараў,
за іх адданасць роднаму краю, за цеплыню і любоў да Прыпяці, Шчары, наваколлю,
дзе сустракаліся, жылі, дзе пралятала жыццё, як хвіліны.
Больш бачнымі ўяўляюцца берагі ракі, чым адлюстраванні горада:
Берагі, можа, Прыпяці вольнай,
Што глядзяцца ў люстэрка вады
Берагі, можа, Шчары свавольнай
На мінуты, што лічаць гады
(І. Карабанаў, Г. Дашкевіч “Берагі”).
Імклівасць, парывістасць перажыванняў, пачуццяў характэрны
эмацыянальнаму настрою гэтай песні: паміж закаханымі сэрцамі стаіць
непераадольная сцяна. У творах падобай тэматыкі вельмі пашырана
выкарыстоўваецца метафарызаваны вобраз берагоў:
Прыгадай, як спявалі сардэчна,
І пяшчотна вяночкі плялі
Як жа так неспадзеў, недарэчна
Разышліся ў нас берагі.
Аднак для кахання заўсёды застаецца надзея, хаця і апошняя. Унутраны
неспакой, пакуты адзіноцтва аблягчаецца зваротам-мальбой да прыроднага
наваколля:
Падкажыце, імклівыя плыні
І бары, і лугі-мурагі,
Што каханне маё не загіне,
Што сыйдуцца яго берагі.
Адчай і надзея ўвасабляюцца праз найбольш характэрны для супрацьлеглых
эмацыянальных станаў выразны сродак – праз супастаўленне аднайменных
танальнасцей. Гэта адбываецца ў канцы прыпева, калі мажорная прасветленасць
раптам перарываецца мінорнай змрочнасцю на слове берагі.
З любоўю і замілаваннем паэты перадаюць мазырскія ночы, асветленыя
прамяністым светам зор, што найярчэй асвятляюць родны горад менавіта ў
чэрвені, адлюстроўваючыся ў люстэрках азёр і Прыпяці:
Чэрвеньскія ночы,
Белыя і зорныя,
Іх святло струменіцца
Ў завадзі азёрныя
(А. Малюк “Чэрвеньскія ночы”).
Калі гаварыць пра песенны твор, то неабходна заўважыць, што паміж
мелодыяй і інтанацыяй, песняй і вершам, музыкай і мовай існуе непарыўная сувязь.
Звычайна мова і музыка выкарыстоўваюць гукі. Адпаведна паэт і кампазітар
па-свойму адчуваюць гукапіс і інтанацыю, якая з’яўляецца мелодыкай фразы, яе
музыкай. Для паэзіі гучанне і сэнс слова – паняцці непарыўныя, а для музыкі – яе
адзіная аснова. Кампазітар адчувае музыку не на кожны вершаваны твор. Калі
гармонія ўзнікае пры стварэнні твора, тады песня ўдаецца.
Словы песні “Мроі белых туманаў” напісала Н. Аксёнчык. Гэта яны,
мазырскія туманы ў нізінах між гор, бачацца мне, калі ўслухоўваюся ў гэтую песню.
Нараджаецца нейкая ўзнёсласць, мройна-фантастычнае бачанне малочных
туманоў, – і тады ўжо выплывае перад вачамі цэлая плеяда дзівосных вобразаў,
фантастычна-казачных герояў. Паэтэса бачыць не камяні муроў, а парк над ракою:
Над зарой ліловым вадаспадам
Пралілося неба на траву.
І рака замроілася садам,
Лёгенька ўздыхнуўшы на плыву.
Ўзнёслая зачараванасць, праява чысціні і непасрэднасці пачуццяў, думак,
перажыванняў перадаецца праз метафарызацыю кантэксту. Як і большасць
тропаў, кожную метафару стварае і вызначае кантэкст. Але гэтая залежнасць
двухбаковая: метафара не толькі вынік мастацкага засваення свету, яна не толькі
замацоўвае ў моўным выяўленні знойдзенае паэтам падабенства або аналогію
паміж адметнымі фактамі і рэаліямі акаляючага свету, але і сама фарміруе і больш
шырокі паэтычны кантэкст ў межах песеннага твора.
Стрыманасць і лагоднасць мелодыі суадносна з паэтычнай мелодыкай радка
захоплівае, зачароўвае, люляе на сваіх нябачных крылах, узвышае і ачышчае,
засцерагае ад шэрых думак:
Ой, туманы, белыя туманы –
Мары-мроі золкавай зямлі..
Быццам дух, нябёсамі абраны,
Коні над вадою паплылі
(Н. Асёнчык “Мроі белых туманаў”).
Многія называюць Беларусь сінявокай, таму і вобразы рэк – цэнтральныя
для беларускай пейзажнай прасторы. Паэзія працягвае верыць у тое, што здольна
выратаваць свет: “Паэты! Помніце пра рэкі, пакуль яны яшчэ цякуць…”
(У. Верамейчык “Паэтам”).
Песні аб Мазыры – багацейшая творчая спадчына многіх паэтаў і
кампазітараў, якіх не змаглі не прыцягнуць маляўнічыя мазырскія краявіды, чые
творы прасякнуты пачуццём любові да горада, гонару за яго.
Такім чынам, у заключэнні можна адзначыць, што змест песень пра Мазыр
утрымлівае шырокі спектр лакальнага і нацыянальнага. У беларускім
літаратуразнаўстве не адзначалася даследаванняў песенных прафесійных твораў,
прысвечаных гораду, рэкам. Артыкул выступіў спробай жанрава-стылёвага аналізу
асаблівасцей, паэтыкі твораў падобнага плану пры раскрыцці і адлюстраванні
лакальных праблем з пункту погляду нацыянальнага менталітэту беларусаў.

Літаратура
1. Мазыр, ты маладосці песня : зборнік песень / склад. Л. М. Шнітман, М. Г. Зайцава. –
Мазыр : УА МДПУ, 2005. – 90 с.

Аннотация
В статье впервые в белорусском языкознании исследуется белорусская профессиональная
песня. Автор исследует проблему создания и эволюции песни, посвящённой определённому
городу, её тематику и проблематику. Поэты ещё не до конца освоили весь простор города и не
полностью осознали его внутреннюю сущность. Поэтому в центре внимания только внешний
антураж. Полноправным героем песен стала река Припять. В статье исследуется проблема
изображения специфики локального и национального в песнях о древнем белорусском городе
Мозыре, показано особенности поэтики художественного текста в связи с музыкальным началом.
Ключевые слова: профессиональная песня, поэтика, тематика, жанр, город, река.

Анотація
У статті вперше в білоруському мовознавстві досліджується білоруська професійна пісня.
Автор досліджує проблему створення та еволюції пісні, присвяченої певному місту, її тематику і
проблематику. Поети ще не до кінця освоїли весь простір міста і не повністю усвідомили його
внутрішню сутність. Тому в центрі уваги тільки зовнішній антураж. Повноправним героєм пісень
стала річка Прип’ять. У статті досліджується проблема зображення специфіки локального та
національного у піснях про давнє білоруське місто Мозирі, показано особливості поетики
художнього тексту у зв’язку з музичним початком.
Ключові слова: професійна пісня, поетика, тематика, жанр, місто, річка.

Summary
In article for the first time in the Belarus linguistics the Belarus professional song is investigated.
The author investigates a problem of creation and evolution of the song devoted to a certain city, its
subjects and a problematics. Poets yet have not up to the end mastered all open space of a city and
have not completely realised its internal essence. Therefore in the attention centre only external
surroundings. The river Pripyat became the full hero of songs. In article the problem of the image of
specificity local and national in songs about the ancient Belarus city of Mozyre is investigated, features
of poetics of the art text in connection with the musical beginning are shown.
Kеywords: professional song, poetics, subjects, genre, city, the river.

Літературне місто - Онлайн-бібліотека української літератури. Освітній онлайн-ресурс.